У Ашмянскім раёне з’явіўся дом сямейнага тыпу

Источник материала:  

У вёсцы Будзёнаўка пад Ашмянамі ў аўторак, 11 снежня, прайшло адкрыццё трэцяга дома сямейнага тыпу.

Новыя гаспадары прыехалі з Буда-Кашалёва Гомельскай вобласці.  Наталля і Аляксандр Якіменкі выхоўваюць пяцярых прыёмных дзяцей: чатыры хлопчыкі і адну дзяўчынку. Самаму старэйшаму 11 гадоў, а малодшаму толькі пяць. У будучым гаспадары хочуць прыняць ў сваю сям’ю яшчэ пяцёра дзетак.

У двухпавярховым катэджы пяць спальняў, вялікая сталовая, гасціная і тры санітарныя вузлы. Дом абсталяваны ўсім неабходным: мэбляй і сучаснай бытавой тэхнікай.

Сам дом быў пабудаваны за кошт сродкаў “Беларусбанка”. Пра гэта паведаміла метадыст аддзела адукацыі Ашмянскага райвыканкама Валянціна Яўташук.

Вольга ЮРКЕВІЧ.
Фота bymedia.net

←Белорусский силач Кирилл Шимко: я обычный человек

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика