Падсілкуйце аўто

Источник материала:  

У Крупках першых наведвальнікаў прыняла новая сучасная аўтазаправачная станцыя.

АЗС пабудавала вытворчае аб’яднанне “Беларуснафта”. Дагэтуль на тэрыторыі раёна яно размяшчала свой таварны ўчастак, які займаўся аптовым гандлем паліва для прадпрыемстваў і арганізацый, а таксама дзве АЗС у пасёлку каля райцэнтра і каля вёскі на аўтатрасе. Размова пра тое, што аўтазаправачная станцыя патрэбна ў горадзе, вялася даўно. І вось доўгачаканы аб’ект набыў права на жыццё. Трэба сказаць, што пабудаваны ён літаральна за лічаныя месяцы. Гэта 71-я АЗС “Беларуснафты” ў Мінскай вобласці. У цэлым жа па краіне іх налічваецца больш за 500.

Станцыя размясцілася на ўездзе ў горад на аўтамабільнай трасе. Хоць гэта і вельмі зручна, аднак у цэлым ёй давядзецца працаваць ва ўмовах досыць вялікай канкурэнцыі. Але гэта не палохае ўладальнікаў, бо асартымент і якасць нафтапрадуктаў зарэкамендавалі сябе даўно і станоўча.

У комплекс аўтазапраўкі ўвайшоў і магазін, дзе можна набыць спадарожныя тавары і прадукты. Прадугледжана абсталяванне для догляду за аўтамабілямі. Паклапаціліся там і пра эстэтычны выгляд аб’екта — гэта таксама складальнік іміджу кампаніі. Калектыў новай запраўкі ўжо плануе ўзяць удзел у штогадовым конкурсе на лепшую АЗС у краіне.

←Погиб каждый третий

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика