Да прыезду Лукашэнкі пад Віцебскам разбурылі вёску

Источник материала:  
04.12.2012 18:34 — Новости Общества

Да прыезду Лукашэнкі пад Віцебскам разбурылі вёску

Радыё Свабода
На вачах у жыхароў вёскі Паўлавічы, якая ўваходзіць у межы Віцебска, руйнуюць іхныя хаты, гаспадарчыя пабудовы і сады.

Да прыезду Лукашэнкі пад Віцебскам разбурылі вёску

Людзі зьвязваюць гэта з чаканым прыездам Лукашэнкі ў Віцебск. Хто распарадзіўся гэта рабіць, яны ня ведаюць: ніякіх афіцыйных папераў ім не паказалі. Проста прыйшлі людзі, назваліся прадстаўнікамі Першамайскага райвыканкаму і загадалі за два дні вывезьці маёмасьць і выехаць самім. Дэталі паведамляе наша карэспандэнтка.

Жыхарка вёскі Паўлавічы распавяла, што да іх у хату каля 7-й вечара ў мінулую суботу прыйшлі невядомыя ў суправаджэньні міліцыянтаў. Незнаёмцы назваліся прадстаўнікамі Першамайскага райвыканкаму і абвясьцілі, што жыхары ўсіх дзевяці хат мусяць тэрмінова выяжджаць, бо іхнае жытло ідзе пад знос. Літаральна праз два дні.

І ўжо два дні ў Паўлавічах робіцца нешта жахлівае, апавядае спадарыня:

"Паляць дрэвы, рэжуць! Некаторыя людзі нават не пасьпелі свае рэчы вывезьці. Проста падыходзіць экскаватар і бурыць хаты! Сказалі нам у суботу ў 7 гадзін вечара, што мы тут усё мусім вызваліць. І цяпер без разбору падыходзіць экскаватар, зносіць дах… Адной жанчыне заламілі рукі супрацоўнікі Першамайскага РАУС, разьбілі ёй мабільны тэлефон. Гэта жах, што робіцца!"

Да прыезду Лукашэнкі пад Віцебскам разбурылі вёску
​​
Здымаць тое, што адбываецца навокал, мясцовым жыхарам забараняюць. Яны зьвярталіся на дзяржаўнае тэлебачаньне, пакідалі свае каардынаты для сувязі, тлумачылі сытуацыю. Але ніякай рэакцыі не дачакаліся. Тады зьвярнуліся да незалежных журналістаў. Бо хаты разбураюць, сады і гароды нішчаць, і ніхто не зьбіраецца кампэнсаваць гэтыя страты.

Да прыезду Лукашэнкі пад Віцебскам разбурылі вёску
​​
"Ніякай кампэнсацыі нам не даюць, бо і маёмасьць ацэнена не была! Я кажу: зараз усё разбураць, і мы ў судзе нічога давесьці ня зможам! Мы прасілі, каб выклікалі супрацоўнікаў управы капітальнага будаўніцтва — каб яны апісалі гаражы, іншыя пабудовы, сады… Нам сказалі: „Вам трэба, вы і выклікайце!“ А цяпер ужо кажуць, што і тэхнічныя пашпарты, і тастамэнты — усё несапраўднае!"
 ​
Ад тых, хто назваўся прадстаўнікамі Першамайскай раённай адміністрацыі, мясцовыя жыхары пачулі толькі адно тлумачэньне: вашу вёску павінны былі зьнесьці яшчэ ў 1992 годзе. Тады сапраўды зьнесьлі частку хат, бо плянавалі пабудаваць новую ЦЭЦ. Зямлю аддалі ў арэнду энэргетыкам, але тыя за 20 гадоў так і не распачалі будоўлю.

Да прыезду Лукашэнкі пад Віцебскам разбурылі вёску
​​
Між тым жыхары Паўлавічаў увесь час турбаваліся, што ж будзе зь іхнымі хатамі? Сёлета ім паведамілі, што ЦЭЦ тут будаваць ужо ня будуць і што ўсіх вяскоўцаў у пэрспэктыве чакае знос. Але не раней як увесну.

Да прыезду Лукашэнкі пад Віцебскам разбурылі вёску
​​
Калі пачалі разьбірацца з умовамі зносу, то даведаліся, што за зьнесеныя раней хаты ў якасьці кампэнсацыі давалі кватэры. Іх атрымалі ўсе. У тым ліку і жыхары апошніх 9 хат, якія зносяцца цяпер. Толькі за зруйнаваныя гаспадарчыя пабудовы і сады ніхто ніякіх грошай не даваў і не зьбіраецца.

Абразіла вяскоўцаў і тое, што высяляцца іх прымусілі тэрмінова, прычым узімку, выстаўляючы людзей літаральна на мароз. І толькі таму, што па дарозе ўздоўж іхнай вёскі будзе ехаць Аляксандар Лукашэнка, якога днямі чакаюць у Віцебску. І да якога яны зьвярталіся якраз сёлета, працягвае жыхарка Паўлавічаў:

"Яны рыхтуюцца да прыезду Лукашэнкі! Мы ў траўні напісалі скаргу ў адміністрацыю, што тут 20 год нічога не будуюць. А прасілі, каб нам афіцыйна дазволілі аформіць зямельныя ўчасткі, калі ўжо хаты засталіся. Адказу нам ніякага не даслалі, затое разгарнулі вось такія "баявыя дзеяньні".

Да прыезду Лукашэнкі пад Віцебскам разбурылі вёску
Зносу гаспадары не чакалі
 
​​
У вёсцы засталіся амаль адны старыя. Цяпер яны чакаюць, калі іх пазабіраюць да сябе дзеці і ўнукі. Бо іхныя хаты, за два дні прызнаныя "нічыйнымі", зносяць і паляць разам садамі і ўсімі гаспадарчымі пабудовамі.

"Свабода" спрабуе атрымаць тлумачэньні ў мясцовых уладаў. Як удакладняе БалаПАН са спасылкай на першага намеснiка старшынi адмiнiстрацыш Першамайскага раёна Вiцебска Мiхаiла Атаева, вёска была адселена ў 1992 годзе рашэннем гарвыканкама. Усе яе жыхары атрымалi кватэры, i цяпер тут нiхто не прапiсаны, няма нiводнага прыватнага ўладальнiка зямлi. Чаму знос вёскi пачаўся толькi праз 20 год, чыноўнiк патлумачыць не здолеў.

Да прыезду Лукашэнкі пад Віцебскам разбурылі вёску

Да прыезду Лукашэнкі пад Віцебскам разбурылі вёску
 
←При наступлении морозов в Минске зальют 150 катков

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика