Наваполацкая кантралёрка: Мы зусім не абароненыя

Источник материала:  
29.11.2012 11:33 — Новости Общества

Наваполацкая кантралёрка: Мы зусім не абароненыя

Радыё Свабода
Наваполацкая кантралёрка: Мы зусім не абароненыя
"Знаходжуся на бальнічным, вось у дадзены момант я ў паліклініцы. У мяне расцяжэньне звязак шыйных пазванкоў. Мне далі бальнічны да 5-га", — паведаміла кантралёр Людміла Шахліна карэспандэнту "Свабоды" апоўдні 28 лістапада.

У панядзелак 26 лістапада кантралёр Людміла Шахліна працавала на маршруце гарадзкога аўтобуса № 2 Наваполацку і пацярпела ад пасажыра, які, як ён лічыць, заступіўся за "зайцоў". "Ці часта здараюцца падобныя канфлікты з пасажырамі?" — пытаюся ў Людмілы Іосіфаўны.

Людміла Шахліна: "Розныя сустракаюцца. Канфліктаў, вядома, менш, чым нармальнага стаўлення, бо прыстойных людзей больш. Але як толькі нецвярозы пасажыр, дык — так, канфлікт магчымы".

- Ці ёсць дні, калі канфліктаў здараецца больш?

Людміла Шахліна: "Звычайна ў пятніцу, у другую змену, напярэдадні выходных".

- Як можа кантралёр абараніцца ад агрэсіўных пасажыраў?

Людміла Шахліна: "Ніяк. Мы зусім не абароненыя. Толькі калі выклікаюць нарад міліцыі, а да таго — ніяк".

- Ці выплачваюць вам на працы нейкія кампенсацыі пасля падобных інцыдэнтаў?

Людміла Шахліна: "Нічога".

- Хаця б у выглядзе прэмій?

Людміла Шахліна: "Нічога, абсалютна нічога".

- А збольшага праца кантралёра — добра аплочваецца ці не?

Людміла Шахліна: "Гэтага я вам не скажу. Прабачце, я вельмі занятая".

- "Віцебскаблаўтатранс" пра напад на кантралёра: "У нас і ў Віцебску такое бывала"

Супрацоўнік "Віцебскаблаўтатрансу" на ўмовах ананімнасьці пракамэнтаваў "Свабодзе" сытуацыю з агрэсіяй пасажыраў адносна кантралёраў, захадамі дзеля бясьпекі кантралёраў і стаўленьнем да іхнай працы грамадзянаў.

"Мы, "Віцебскаўтатранс" з'яўляемся адкрытым акцыянерным таварыствам, але амаль увесь пакет акцыяў знаходзіцца ў Міністэрства транспарту. А паводле Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэннях толькі працаўнікі дзяржаўных устаноў маюць права складаць пратаколы аб адміністрацыйных парушэннях. У выніку ў нас рукі звязаныя. Кантралёр можа прыняць пэўныя меры альбо адносна кандуктара, які не прадаў квітка, альбо кіроўцы, калі той узяў грошы, а квіток не выдаў. А адносна „зайца“ кантралёр нічога не можа, акрамя як патрабаваць аплаціць штраф. Патрабуе, а тыя нам пішуць скаргі ў адказ, скардзяцца на грубасць. А што да выпадкаў хуліганства, як у Наваполацку, з гэтым потым разбіраецца міліцыя. Такое ў нас і ў Віцебску бывала".

- А як абараніцца кантралёру ад агрэсіі пасажыраў?

"Як абараніцца? Можа, грамадзкую думку падключыць? Калі б пасажыры пачалі абурацца, што мы аплацілі праезд, а ты — не. Магчыма, гэтак? Але ўжываць сілу ў адказ мы ніяк не рэкамендуем, нават забараняем гэта рабіць".

- Але грамадзкая думка не заўсёды на баку кантралёраў. Вось падчас гэтага інцыдэнту ў Наваполацку амаль ніхто не заступіўся за кантралёра.

"Так, бывае і такое".

- У вас дэфіцыт кантралёраў ці іх працуе дастаткова?

"У нас дэфіцыт усяго: кіроўцаў, кандуктараў, кантралёраў. У краіне ўвогуле вельмі нізкая кампенсацыя затрат на гарадскія і прыгарадныя перавозкі. Таму мы не можам утрымліваць вялікі штат кантралёраў, тым больш калі яны фактычна нічога не могуць зрабіць супроць "зайца".

Паводле суразмоўцы, кантралёр у Віцебскай вобласці зарабляе ад 2 да 2,5 мільёна рублёў.

Паводле звестак з агенцтва продажу квіткоў "Мінсктранс", ільготай на бясплатны праезд у гарадскім транспарце карыстаюцца вучні, калі яны едуць да навучальнай установы і назад, а таксама ветэраны Айчыннай вайны і ваенных канфліктаў. Міліцыянты і вайскоўцы ільготамі на гарадскі транспарт не карыстаюцца.
 
←Консульские сотрудники делают все возможное для облегчения условий пребывания арестованных в Ливии белорусов

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика