Вайна 1812 года ў гісторыі Барысаўшчыны
На Міншчыне адзначаюць 200-годдзе Айчыннай вайны 1812 года. У прыватнасці, у Барысаўскім аб'яднаным музеі адкрылася новая экспазіцыя "Вайна 1812 года ў гісторыі Барысаўшчыны".
Упершыню тут выстаўлена шмат археалагічных знаходак і элементаў узбраення. Сярод экспанатаў ёсць сапраўды ўнікальныя. Пасля рэстаўрацыі значна абнавілася і копія панарамы "Пераправа Напалеона цераз Бярэзіну". Палатно было напісана польскімі мастакамі Войцахам Косакам і Юліянам Фалатам. Аднак у арыгінале цалкам гэтая работа не існуе з 1907 года. Яе фрагменты знаходзяцца ў розных музеях свету.
А ў Вілейскім раёне ўстаноўлены памятны знак усім загінулым у вайне 1812 года. У цырымоніі яго адкрыцця прынялі ўдзел губернатар Мінскай вобласці Барыс Батура, прадстаўнікі Расійскай Федэрацыі, Пасольства Французскай Рэспублікі ў Беларусі.
Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ.