Асцярожна: жаночы алкагалізм

Источник материала:  

Алкагалізм можа прывесці жанчыну да таго, што яна не пазнае сябе.

Чырвоны твар, сінюшныя плямы, нездаровы бляск у вачах. Жанчына вельмі гучна гаворыць, нервова размахае рукамі, крычыць. Калі ёй не ўдзяляюць увагі ці нават ігнаруюць, гэта ўспрымаецца як абраза і непавага да яе персоны.

Жанчыны п’янеюць значна хутчэй за мужчын. Арганізм нашмат горш пераносіць алкаголь, з цяжкасцю яго перапрацоўвае. Менавіта таму алкагольная залежнасць у жанчын з’яўляецца намнога раней і яе цяжэй лячыць.

Можна выдзеліць дзве стадыі ап’янення. Спачатку падымаецца настрой, весела, але жанчына страчвае сябе. На другой стадыі пачынаюцца ўжо  псіхічныя адхіленні, эйфарыя змяняецца змрочнай раздражняльнасцю і часам пачынаецца істэрыка.

Жаданне выпіць можа з’явіцца па розных прычынах: ад напружання на  працы да дэпрэсіі. Але часцей жанчыны п’юць з-за адзіноты ці смерці блізкіх.

Дарэчы, на дэпрэсію можа захварэць і гаспадыня, бо яна ахвяравала сваёй кар’ерай і поспехам. Але дзеці выраслі і жывуць самастойна, а муж страціў цікавасць і здраджвае ёй. У жанчыны тым часам пачынае развівацца пачуццё глыбокага расчаравання і ў жыцці, і ў сабе.

Алкаголь і знешнасць

Карцінка не самая прыемная: чырвоны твар, сінюшныя плямы, нездаровы бляск у вачах. Жанчына вельмі гучна гаворыць, нервова размахае рукамі і крычыць. Калі ёй не ўдзяляюць увагі ці нават ігнаруюць, гэта ўспрымаецца як абраза і непавага да яе персоны.

Праз некаторы час знікае падскурная тлушчавая клятчатка, і плечы, рукі, ногі становяцца занадта мускулістымі. Знешнасць мяняецца вельмі хутка і найчасцей беззваротна. Твар і цела старэюць, валасы рана сівеюць і выпадаюць, зубы цямнеюць і крышацца.

Алкаголь і нервовая сістэма

Настрой жанчыны-алкагалічкі мяняецца вельмі хутка. З панурай і задуменнай яна раптам ператвараецца ў істэрычную, неадэкватную: плача, крычыць на ўсіх, лаецца, сыпе праклёны, б’е посуд.

Пасля пахмелля надыходзіць пачуццё прыгнечанасці, жанчына чакае чагосьці дрэннага, адчувае бязвыхаднасць. Нярэдка пад уплывам хандры з’яўляюцца думкі пра самагубства, якія часта пераходзяць у рэальныя спробы звесці рахункі з жыццём.

Алкаголь і сям’я

Жанчына па п’янцы часта заводзіць мімалётную інтрыжку, якая пераходзіць у згубную прыхільнасць і доўжыцца гадамі, павольна разбураючы сям’ю. Выпіўшы, яна можа адразу пачаць какетнічаць і фліртаваць з любым мужчынам, прызнавацца яму ў незямной любові і страсці, прапаноўваць блізкасць.

Жанчыны, хворыя на алкагалізм, паступова губляюць давер блізкіх і калег. Губляюць працу па розных прычынах, паводзіны і лад жыцця становіцца разгульнымі, а заробкі – выпадковымі.

Алкаголь і цяжарнасць

Цяжарнай жанчыне катэгарычна забараняецца піць, бо менавіта праз кроў маці плод атрымоўвае ўсе неабходныя рэчывы для нармальнага развіцця і росту. Тое, што дзіця ўнутрывантробна атрымоўвае прадукты распаду алкаголю, можа выклікаць атручэнне і нават прывесці да смерці.

Алкаголь і цяжарнасць несумяшчальныя, і трэба выбіраць, што важней: бутэлька ці здаровае і шчаслівае дзіця.

Найбольшую шкоду алкаголь прыносіць на пачатку цяжарнасці, калі ідзе фарміраванне ўсіх органаў немаўляткі. Таму ў алкаголікаў дзеці з’яўляюцца на свет з рознымі хваробамі: алігафрэнія, прыроджаны парок сэрца, адсутнасць рук ці ног, розныя спіннамазгавыя грыжы, выродлівасць, напрыклад “воўчая зяпа”, “заечая губа”.

Дзеці, народжаныя ад маці-п’яніц, маюць падобныя рысы: нізкі лоб, скурная складка над бровамі, маленькія, няправільна размешчаныя вочы, укарочаны нос з запалым пераноссем, вушы няправільнай формы. З’яўляюцца такія дзеці на свет з малой вагой (каля 2 кг) і маленькім ростам (45 см і менш). Акрамя ўсяго іншага, памеры галавы і мозга таксама меншыя.

Сёння часта можна сустрэць на вуліцы маладых мам з каляскамі, якія п'юць піва адразу з бутэлек. Хаця ў іх яшчэ грудныя немаўляты, якіх яны кормяць грудзьмі.
Калі пасля родаў новаспечаная матуля ўжывае алкаголь, ён вельмі хутка пераходзіць у матчына малако. Трапляючы ў арганізм немаўляці, у першую чаргу паражае цэнтральную нервовую сістэму, затым ўсе астатнія органы і сістэмы. Важна адзначыць, што колькасць выпітага не мае значэння.

Калі дзіця падрастае, пачынаюцца праблемы іншага кшталту: упартасць, уцёкі з дому, пачуццё пастаяннай трывогі, беспадстаўныя дэпрэсіі і нават спробы самагубства. Амаль заўсёды дзецям алкаголікаў складана вучыцца і сябраваць з аднакласнікамі.

Барацьба з алкагалізмам

Лячэнне жаночага алкагалізму магчыма не толькі з дапамогай медыкаў. Важнае жаданне жанчыны вырашыць гэтую праблему. Варта прыслухацца ўсяго да трох парад:

1. Вучыцеся абмяркоўваць свае душэўныя перажыванні са спецыялістамі, а не з сяброўкамі, якія часта ў душы могуць радавацца вашым праблемам.

2. Тым, у каго ў сям’і ёсць (ці былі) сваякі, што пілі, асабліва мужчынскага полу, трэба быць вельмі асцярожным у адносінах з алкаголем і заўсёды старацца кантраляваць сябе.

3. Старайцеся так ці інакш арганізаваць сваё ўласнае жыццё. Зрабіце так, каб брудныя шкарпэткі мужа, пялёнкі і каструлькі не сталі перашкодай на шляху вашага самаўдасканалення.

Таццяна ЖДАНАВА,
псіхолаг Маладзечанскага раённага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.
Тэлефон: 74-66-20.

←У Вільні зноў працуе беларуская гімназія

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика