На міжгародніх аўтобусах - новыя тарыфы

Источник материала:  
03.11.2012 11:20 — Новости Общества

На міжгародніх аўтобусах — новыя тарыфы

           


Дзяржаўнае прадпрыемства "Мінсктранс" з учарашняга дня ўстанавіла новыя тарыфы на міжгароднія аўтамабільныя перавозкі пасажыраў у рэгулярных зносінах.

Гаворка ідзе пра аплату за адзін кіламетр праезду. На звычайных маршрутах яна складзе: у аўтобусах агульнага тыпу — 348 рублёў, у аўтобусах з мяккімі адкіднымі сядзеннямі — 358 рублёў; на хуткасных маршрутах: у аўтобусах агульнага тыпу — 450 рублёў, у машынах з мяккімі адкіднымі сядзеннямі — 466 рублёў; на дадатковых рэйсах — адпаведна 470 і 484 рублі; на экспрэсных маршрутах: у аўтобусах агульнага тыпу — 522 рублі, у аўтобусах з мяккімі адкіднымі сядзеннямі — 540 рублёў за адзін кіламетр праезду.

Таксама ўстанаўліваюцца тарыфы на аўтамабільныя перавозкі ў рэгулярных зносінах на міжгародніх маршрутах за адзін кіламетр праезду: "Мінск — Магілёў", "Мінск — Пінск" праз Клецк — у памеры 319 рублёў; "Мінск — Гродна" праз Баранавічы, "Мінск — Слонім" праз Баранавічы — у памеры 310 рублёў; "Мінск — Яўсеевічы" — у памеры 391 рубель.

←Радьков: за пять лет "Белая Русь" стала одним из самых многочисленных общественных объединений страны

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика