Не спазніцеся!
У апошнюю нядзелю месяца, 28 кастрычніка, Заходняя Еўропа пяройдзе на “зімовы час”. Стрэлкі гадзіннікаў перавядуць на гадзіну назад таксама нашы суседзі – літоўцы і палякі.
З наступнага тыдня розніца ў часе паміж Беларуссю і Літвой будзе складаць адну гадзіну, паміж Беларуссю і Польшчай – дзве.
Беларусь адмовілася ад пераводу стрэлак летась. У суседніх краінах сезонная змена часу дзейнічае па сённяшні дзень.
Расія сёлета перавядзе стрэлкі ў апошні раз, каб далей жыць ужо па “зімовым часе”, які лічыцца правільным для яе тэрыторыі.
У сувязі з пераходам на “зімовы час” будзе падкарэктаваны расклад транспарту міжнародных маршрутаў. Дарога цягніком з Мінска да Вільні будзе па-ранейшаму займаць тры гадзіны. Але па прыбыцці ў Вільню трэба будзе перавесці стрэлкі на гадзіну назад.
Час адпраўлення ў дарогу зменіцца толькі з замежжа – цягнікі з Вільні будуць адыходзіць на гадзіну раней. Час іх прыбыцця застанецца такім, як і быў. Цягнікі ў накірунку Мінск-Вільня будуць адпраўляцца ў той жа час, а прыбываць у літоўскую сталіцу – на гадзіну раней.
Аляксандра ПАРАХНЯ.
Фота Зоі ХРУЦКАЙ.