Як вы ставiцеся да iдэi канфiскацыi транспартнага сродку ў нецвярозых вадзiцеляў?

Источник материала:  
Аляксандр КАНДРАЦЕНКА, вадзіцель маршрутнага таксі і спецыяліст па бяспецы дарожнага руху адной з прыватных фірмаў:

— Ідэя правільная. Калі канфіскацыя будзе ўведзена, кіраванне транспартным сродкам у нецвярозым стане скароціцца Як вы ставiцеся да iдэi канфiскацыi транспартнага сродку ў нецвярозых вадзiцеляў?нашмат. Трэба канфіскоўваць аўтамабіль і даваць буйны штраф — мільёнаў 15. Каб чалавек гэта добра запомніў. Вышэйназваная праблема вельмі актуальная, бо ў нецвярозым стане ў чалавека парушана рэакцыя, ён можа збіць пешахода і нават не заўважыць гэтага. Я бачыў п'янага кіроўцу легкавога аўтамабіля, які з-за дрэннай рэакцыі ўехаў у заднюю частку аўтобуса. Дзякаваць Богу, ніхто не пацярпеў, але калі вадзіцель выйшаў з аўто, то быў "ніякі".

    Старшы інспектар УДАІ Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі Станіслаў САЛАВЕЙ:

— У першую чаргу, як супрацоўнік ДАІ, і проста як грамадзянін, я лічу, што калі ў патэнцыйнага забойцы забіраюць сродак здзяйснення злачынства, то выратоўваюць сотні жыццяў. Вопыт іншых краін паказвае, што гэта дастаткова дзейсная мера, якая знаходзіць разуменне ў грамадстве. Кожны год у нашай краіне па віне п'яных вадзіцеляў гіне больш за 200 чалавек, больш за 1000 атрымліваюць раненні. Безумоўна, гэтая лічба была б меншай, калі б у нецвярозых вадзіцеляў забіралі аўтамабіль.

    Анфім МІХАЛЕВІЧ, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь чацвёртага склікання:

— Калі нецвярозы вадзіцель здзейсніў ДТЗ, якое пацягнула гібель чалавека, то акрамя пакарання, прадугледжанага Крымінальным кодэксам, адназначна трэба і канфіскоўваць аўтамабіль. Больш за тое, калі п'яны чалавек садзіцца за руль у другі раз пасля таго, як падобнае было зафіксавана супрацоўнікамі ДАІ, нават і без здзяйснення ДТЗ, варта аўтамабіль канфіскоўваць, бо гэта ўжо не выпадковасць і такі вадзіцель з'яўляецца патэнцыяльна небяспечным. Трэба змагацца не толькі з нецвярозымі вадзіцелямі, але і з нізкай культурай цвярозых. Сёння інтэнсіўнасць дарожнага руху вельмі высокая, і толькі калі ўсе будуць прытрымлівацца правілаў дарожнага руху, няшчасных выпадкаў на нашых дарогах стане менш.

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА.

←Самый семейный из всех конкурсов прошел сегодня в белорусской столице.

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика