Аперацыю Дагану рабіў французскі хірург, асіставалі ізраільскія дактары, але орган быў беларускі

Источник материала:  
18.10.2012 11:12 — Новости Общества

Аперацыю Дагану рабіў французскі хірург, асіставалі ізраільскія дактары, але орган быў беларускі

           


Аперацыю Дагану рабіў французскі хірург, асіставалі ізраільскія дактары, але орган быў беларускі
Фото: Й.Замир, Flash90
Экс-кіраўнік ізраільскай разведкі Меір Даган застаецца ў хірургічнай рэанімацыі. Больш пра яго стан не паведамляецца. Але яшчэ 17 кастрычніка ён ацэньваўся як крайне цяжкі.

Timеs of Israel паведаміла, што ўчора ўвечары стан Дагана палепшаў. Аперацыю, па інфармацыі выдання, у Беларусі праводзіў доктар Даніэль Азулай з Парыжскага цэнтра транспланталогіі. Хірургу асіставалі беларускія і ізраільскія дактары.

Пра тое, што аперацыю Дагану правялі ў Мінску, першым абвясціў Аляксандр Лукашэнка. Гэта адбылося ў аўторак, 16 кастрычніка, у часе прэс-канферэнцыі для карэспандэнтаў расійскіх СМІ. Ён назваў праведзены беларускімі лекарамі перашчэп печані паспяховым. Па словах дактароў, на дадзены момант яшчэ рана казаць, ці прыжылася печань.

Брытанская газета The Independent напісала, што калегі, блізкія да сям’і Дагана, крытыкуюць Беларусь за тое, што там выдалі месцазнаходжанне экс-шэфа ізральскай разведкі. Яны ўпэўненыя, што цяпер ён знаходзіцца ў небяспецы: маўляў, ёсць шмат людзей, якія хацелі б адпомсціць Дагану.

Родныя ж разведчыка заявілі, што ён выбраў Беларусь для аперацыі толькі таму, што ў Германіі і ЗША яму трэба было працяглы час чакаць перасадкі печані. А ў Ізраілі такія аперацыі асобам пасля 65 гадоў не робяць. Між тым у Беларусі знайшоўся адпаведны орган.

Легендарны ізраільскі разведчык Меір Даган нарадзіўся ў 1945 годзе ў Навасібірску, у сям’і польскіх габрэяў, якія выехалі ў Сібір. Пасаду дырэктара замежнай разведкі Ізраіля "Масад", адной з самых магутных выведак свету, ён займаў у 2002–2011 гадах. З мая мінулага года з’яўляўся прэзідэнтам кампаніі "Гулівер Энэрджы" па пошуку і распрацоўцы нафтавых і газавых радовішчаў.

У Беларусі існуе адзін з перадавых у Еўропе цэнтраў транспланталогіі, а беларускае заканадаўства ў гэтай галіне — адно з самых спрыяльных у свеце. Згодна з ім, у любога чалавека пасля смерці могуць забраць органы для выкарыстання ў медыцынскіх мэтах, калі толькі ён не забараніў гэтага пісьмова пры жыцці.

←Ермошина считает, что образовательный уровень депутатов позволит им выполнить их обязанности

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика