З чым у вас асацыюецца Беларусь?

Источник материала:  
Афрыкан САЛАЎЁЎ, галоўны рэдактар газеты "Советская Чувашия":

— Раней Беларусь у мяне асацыявалася з бульбай. І яшчэ з маімі добрымі сябрамі, з якімі я служыў на Паўночным флоце, на атамнай падводнай лодцы. Там было шмат беларусаў. Цяпер жа Беларусь асацыюецца не столькі з бульбай, бо ў Чувашыі, якую я З чым у вас асацыюецца Беларусь?прадстаўляю, таксама вырошчваюць вельмі добрую бульбу. Ваша краіна асацыюецца з парадкам. Мяне ўразіла ваша чысціня, як усе скверы ў вас дагледжаны. Ландшафтныя дызайнеры, бачна, у вас цудоўна працуюць. Я пра гэта абавязкова ў сваёй газеце напішу.

        Алена ВЯТКІНА, галоўны рэдактар газеты "Озерский вестник":

— У мяне чыста жаночая асацыяцыя. Беларусь і беларусы у мяне асацыююцца з цудоўнай тканінай — ільном. Яны такія ж фактурныя, такія ж натуральныя, такія ж прыемныя, як лён, які вельмі люблю. З ільну я вяжу. Калі была ў прэс-туры два гады таму, набыла тут цудоўны камплект пасцельнай бялізны, на якім нашай сям'і вельмі падабаецца спаць. Таксама прывезла для сваёй маці — яна ў мяне родам з Беларусі, з Нароўлі Гомельскай вобласці — льняны фартук. Яна калі яго развярнула, сказала, што дзяцінствам павеяла.

      Андрэй АНТОНАЎ, аглядальнік газеты "Новый Петербургъ":

— Беларусь у мяне асацыюецца з зямлёй, на якой пануе здаровы сэнс, паступальны рух наперад, з працавітым народам і адказным перад народам кіраўніцтвам. З гасціннымі людзьмі і душэўнымі народнымі песнямі. З якаснымі прадуктамі. У нас у горадзе ёсць крамы, дзе можна набыць беларускія прадукты харчавання, у прыватнасці, малочную прадукцыю прадпрыемства "Савушкін прадукт". Ладзяцца кірамашы, на якіх беларускія мясныя і малочныя прадукты добра раскупаюцца. У вас, несумненна, больш граматны кантроль з боку дзяржавы за вытворчасцю як прамысловых тавараў, так і прадуктаў харчавання.

Надзея ДРЫЛА.

←Работа на высоте

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика