Зьняволены Алесь Бяляцкі атрымай кранальнае віншаваньне ад дзіця (фота)

Источник материала:  
15.10.2012 13:34 — Новости Общества

Зьняволены кіраўнік Праваабарончага цэнтру “Вясна” і віцэ-прэзідэнт Міжнароднай Федэрацыі за правы чалавека (FIDH) Алесь Бяляцкі піша, што па-ранейшаму спрабуе адказаць на ўсе атрыманыя ім віншаваньні з 50-годдзем. А такіх лістоў і паштовак на 4-га кастрычніка Алесь налічыў каля 700, піша spring96.org.

“Яны яшчэ ідуць, даходзяць пасланыя з-за мяжы, і беларусы некаторыя спахапіліся і дасылаюць наўздагон”, - каментуе ён свае падлікі і кажа, што сярод іх ёсць арыгінальныя віншаваньні ад дзяцей.

Зьняволены Алесь Бяляцкі атрымай кранальнае віншаваньне ад дзіця (фота)

Зьняволены Алесь Бяляцкі атрымай кранальнае віншаваньне ад дзіця (фота)


Такое віншаваньне Алесю Бяляцкаму даслаў Мікіта, сын рэжысёра-дакументаліста Алега Дашкевіча.

Праваабаронца распавядае, што 3 кастрычніка ён атрымаў адразу 209 паштовак і лістоў з Украіны – іх сабрала і пераслала палітвязьню ўкраінскае аддзяленьне Amnesty International.

Алесь Бяляцкі таксама ўзрадаваны тым, што атрымаў віншаванні ад сваіх сяброў і калегаў з парыжскага офісу FIDH – “усе подпісы паставілі!”.

Таксама да палітвязьня дайшлі віншаваньні з лонданскага офісу Amnesty International, ад Польскага Хельсінкскага фонду, праваабаронцаў з Нарвегіі і Швецыі. А 4 кастрычніка ён атрымаў яшчэ 89 паштовак і лістоў - з Польшчы, ад удзельнікаў канферэнцыі АБСЕ, Галандыі, Фінляндыі.



←Подозреваемому в разбойном нападении на отделение банка в Минске предъявлено обвинение

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика