Прадстаўнікі ЕС пайшлі на дэмарш

Источник материала:  

Амбасадар Латвіі ў Беларусі разам з амбасадарамі Францыі і Італіі і афіцыйнымі прадстаўнікамі Еўрасаюза ў Мінску прад'явілі дэмарш беларускаму МЗС. Ён прымеркаваны да Сусветнага дня супраць смяротнага пакарання, які будзе адзначацца 10 кастрычніка.

 

Дэмарш з'яўляецца сумесным рашэннем Дэлегацыі Еўрасаюза ў Мінску і акрэдытаваных у Беларусі амбасадараў краін-удзельніц ЕС. Яго мэта -- яшчэ раз звярнуць увагу беларускіх уладаў на праблему адмены смяротнага пакарання ў краіне. Уручэнне дэмарша было даручана кіраўніку дыпламатычнай місіі Латвіі.

 


 

Нагадаем, што Беларусь застаецца адзінай краінай у Еўропе, ў якой дагэтуль выкарыстоўваецца смяротнае пакаранне. ЕС неаднаразова заклікаў Беларусь увесці мараторый на выкананне смяротных прыгавораў.

Дэмарш -- разнавіднасць дыпламатычнага акта, які прадпрымаецца з мэтай абазначыць сваю пазіцыю па тым ці іншым пытанні, папярэдзіць або спыніць парушэнне нормаў і прынцыпаў міжнароднага права, міжнароднага правапарадку. Як правіла, дэмарш прадпрымаецца ў выпадку, калі рашэнне ўзніклай праблемы з дапамогай традыцыйных дыпламатычных сродкаў - перамоваў, кансультацый, абследавання і да т.п. - не можа быць дасягнута, а абставіны вымушаюць для ўрэгулявання канфліктнай сітуацыі ў тэрміновым парадку распачаць пэўныя дзеянні. У адпаведнасці з агульнапрызнанымі прынцыпамі міжнароднага права, дэмарш не павінен быць звязаны з пагрозай сілай або яе прымяненнем. У міжнароднай практыцы канкрэтнымі прычынамі дэмарша з'яўляюцца неправамерныя дзеянні якой-небудзь дзяржавы з выкарыстаннем узброеных сілаў (агрэсія), парушэнне тэрытарыяльнай цэласнасці той ці іншай краіны, парушэнне дыпламатычных прывілеяў і імунітэтаў, факты невыканання правоў і свабод чалавека. Наш выпадак як раз і падпадае пад апошнюю катэгорыю.

←Учителя Беларуси стали беднее на 95 долларов

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика