Тарыфы на праезд у сталічным транспарце "газанулі"

Источник материала:  

З 3 кастрычніка кошт праезду ў грамадскім транспарце Мінска даражэе да 1,7 тысячы рублёў. Нагадаем, што дагэтуль апошні раз ён павялічваўся з 1,3 тысячы да 1,5 тысячы рублёў за адну паездку ўвесну.

Рашэннем сталічнай мэрыі зацверджаны фіксаваны тарыф на гарадскія перавозкі пасажыраў усімі відамі транспарту ў рэгулярных зносінах (за выключэннем маршрутных таксі) у памеры 1,7 тысячы рублёў за адну паездку, экспрэсных рэгулярных маршрутаў у памеры 2,4 тысячы рублёў за адну паездку. Калі набываць білеты на адну паездку ў кіроўцаў у аўтобусах звычайных і хуткасных маршрутаў у рэгулярных зносінах, трамваях, тралейбусах, дык кошт такога білета павялічыцца на 300 рублёў.

Паводле інфармацыі дзяржаўнай установы "Сталічны транспарт і сувязь", кошт месячнага праязнога білета на адзін від транспарту складзе 72 900 рублёў, дэкаднага — 25 600 рублёў, на паўмесяца — 38 400 рублёў. За праязны на два віды транспарту давядзецца заплаціць: за месячны 97 500 рублёў, за дэкадны 34 200 рублёў, за паўмесячны — 51 300 рублёў. На тры віды транспарту праязны білет будзе каштаваць адпаведна 116 200 рублёў, 40 800 рублёў, 61 200 рублёў; на чатыры віды — 131 400 рублёў, 46 100 рублёў, 69 200 рублёў. На аўтобус-экспрэс праязны на месяц будзе каштаваць пасажыру 95 000 рублёў, на дэкаду — 33 300 рублёў, на паўмесяца — 50 000 рублёў.

Варта нагадаць, што білеты папярэдняга намінальнага кошту (талончыкі) сапраўдныя цягам дзесяці дзён са дня змянення тарыфу.

←Как помочь старикам?

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика