Бізнэс на перакрыжаванні межаў
    03.10.2012
     —
    Новости Общества
  
  З перспектывамі супрацоўніцтва паміж рэгіёнамі Беларусі, Расіі, Літвы і Польшчы, новымі магчымасцямі інвестыцый у эканоміку Гродна пазнаёміць ужо традыцыйная рэспубліканская выстава "Еўрарэгіён "Нёман-2012", якая адбудзецца 4-6 кастрычніка.
Сваю прадукцыю і прапановы па новых дзелавых кантактах прадставяць каля 150 прадпрыемстваў, а асобным раздзелам будзе тэматычная экспазіцыя "Гродзеншчына турыстычная". Акрамя таго, у рамках выставы адбудзецца міжнародны інвестыцыйны форум "Гродна — горад на перакрыжаванні межаў".
Барыс ПРАКОПЧЫК.