Каму і колькі за яблыкі не шкада?

Источник материала:  

Пацікавіцца цэнамі на яблыкі ў такі ўрадлівы на іх год захацелася пасля таго, як пабачыла ў адным з мінскіх двароў бабулю, што збірала пад яблыняй чырвоныя паданкі. Трэба сказаць, што двор быў не прыватны, а значыць, і дрэва — "грамадскае". Яблыкі хоць і не падобныя да глянцавых і роўненькіх, замежных, што ляжаць на паліцах супермаркетаў, але ж выгляд маюць даволі прыстойны. Парэзаць у пірог ці згрызці за праглядам серыяла — акурат тое, што патрэбна. Хвілін праз сорак мяне чакала неверагоднае здзіўленне, бо бабулю з гэтымі яблыкамі давялося зноў пабачыць сярод такіх жа прадавачак на мясцовым "стыхійным" рынку. Хто купіць яблыкі і колькі за іх заплаціць, калі сам можа гэтак жа назбіраць зусім бясплатна? Але ж, на дзіва, куплялі...

Каму і колькі за яблыкі не шкада?

Спачатку пацікавіцца коштам на яблыкі і іх асартыментам вырашыла ў звычайным гастраноме побач з домам. Ага, вось і беларускія яблыкі. Невялікія, чырванабокія, крыху прымятыя. Каштуюць 4 350 рублёў. Побач — чатыры гатункі пладоў і з Галандыі: і з Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі, і з Іспаніі. Гэтыя ляжаць без адзінай плямкі. І, адчуваю, паляжаць яшчэ доўга, бо каштуюць ад 15 да 27 тысяч рублёў.

Далей накіроўваюся ў вялікі супермаркет. У такіх месцах звычайна побач з яблычнымі скрынямі хочацца сфатаграфавацца: такія ўжо яблыкі там прыгожыя! Тут з беларускім асартыментам справа лепшая. Тры з чатырох гатункаў на прылаўку — не замежныя, і, трэба сказаць, выгляд іх нічым не горшы за прывазныя. Плады вялікія і сакавітыя. У супермаркеце кілаграм беларускіх яблыкаў каштуе ад 5,5 да 7,5 тысячы рублёў.

Нарэшце — усё той жа "стыхійны" рынак. Яблыкі тут — самы масавы аб'ект гандлю. Просяць па 2-3 тысячы за кілаграм. Некаторыя прадаюць вёдрамі, сеткамі і пакетамі з фармулёўкай "Колькі не шкада". Ёсць і прадаўцы, якія ацэньваюць свой тавар, зыходзячы з нейкіх уласных поглядаў. Жанчына прапаноўвае мне вядзерца ранетаў. Кажа, тут чатыры кілаграмы. Просіць 16 тысяч. Яблыкі добрыя, але, відавочна, сабраныя не з дрэва, а з зямлі. Некаторыя прадаўцы ставяць кошт яшчэ вышэйшы. Шэсць тысяч за кілаграм прасіў мужчына, які прадаваў нейкі выдатны сорт пад назвай, калі не памыляюся, "Штрэйфлінг". Гэта пры тым, што нарыхтоўшчыкі, у адрозненне ад звычайных пакупнікоў, сёння гатовы плаціць за яблыкі да 4 тысяч рублёў.

Ганна ГАРУСТОВІЧ

Што яшчэ вырасла на агародах і ў лесе?

Белкаапсаюз таксама агучыў лічбы па закупках у насельніцтва і нарыхтоўкі іншых відаў прадукцыі. Большыя аб'ёмы нарыхтоўкі сёлета датычацца не толькі яблыкаў.

Агуркі — 5,8 тысячы тон (на 35 працэнтаў больш у параўнанні з мінулым годам).

Суніцы садовыя — 1,8 тысячы тон (у 2 разы больш).

Чарніцы — 5,5 тысячы тон (на 54 працэнты больш).

Таматы — 3 тысячы тон (на 15 працэнтаў больш).

Журавіны, брусніцы — 550 тон (нарыхтоўка працягваецца)

←Как помочь старикам?

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика