Крэдыт выдзяляецца... Па нарматывах

Источник материала:  

Кватэрнае пытанне

Наша сям'я мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў. Спадзяёмся, што ў бліжэйшыя гады пабудуем кватэру, вядома ж, з дзяржаўнай падтрымкай... Хвалююць яе памеры, і ў прыватнасці: што азначае тэрмін "тыповыя спажывецкія якасці жылых памяшканняў", які так зніжае долю льготнага крэдыту?

В. Хоміч, г. Гомель.

Сапраўды, у адпаведнасці з падп. 1.4 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 6 студзеня 2012 г. № 13 максімальны памер ільготнага крэдыту на будаўніцтва (рэканструкцыю) жылога памяшкання вызначаецца не па каштарысным кошце гэтага памяшкання, а па памерах агульнай плошчы жылога памяшкання, якая нармуецца для канкрэтнага крэдытаатрымальніка, і па паказчыку кошту будаўніцтва 1 кв. метра агульнай плошчы жылога памяшкання тыповых спажывецкіх якасцяў для адпаведнага тыпу жылых будынкаў, зацверджанаму мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі.

Азначэнне паняцця "жылое памяшканне тыповых спажывецкіх якасцяў" дадзена ў арт. 1 Жыллёвага кодэкса Рэспублікі Беларусь — гэта жылое памяшканне, якое адпавядае вызначаным для пражывання санітарным і тэхнічным патрабаванням і добраўпарадкавана ў адносінах да ўмоў дадзенага населенага пункта.

Для разліку паказчыка кошту будаўніцтва 1 кв. метра агульнай плошчы жылога памяшкання тыповых спажывецкіх якасцяў, які выкарыстоўваецца для вызначэння памеру льготнага крэдыту, павінны прымяняцца Указанні па вызначэнні тыповых спажывецкіх якасцяў жылых памяшканняў (зацверджаны загадам Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь ад 7.10.1999 г. № 303). Гэты дакумент вызначае архітэктурна-планіровачныя і тэхнічныя характарыстыкі кватэрных жылых дамоў, якія забяспечваюць бяспечныя і здаровыя ўмовы пражывання, санітарна-гігіенічны камфорт, сацыяльна-функцыянальныя патрабаванні, што гарантуюцца дзяржавай, у адпаведнасці з дзяржаўным стандартам Рэспублікі Беларусь СТБ 1154-99 "Жыллё. Асноўныя палажэнні".

Віктар САВІЦКІ

 

←На отдельных дорогах будет создана система электронного сбора платы за проезд без остановок авто.

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика