Група маладзёнаў скрала веласіпедаў на 30 млн

Источник материала:  

У Мінску затрымана група выкрадальнікаў веласіпедаў. На думку аператыўнікаў, ад яе дзеянняў пацярпелі як мінімум 15 уладальнікаў двухколавых машын, а агульная сума нанесенай шкоды склала каля 30 мільёнаў рублёў.

— Пяцёра мінчан ва ўзросце ад 16 да 19 гадоў з мая па жнівень здзейснілі серыю крадзяжоў веласіпедаў з пад'ездаў жылых дамоў вуліц Валгаградскай, Кнорына, Талбухіна, Лагойскага тракту і праспекта Незалежнасці, — расказала прэс-афіцэр Першамайскага РУУС г. Мінска Вольга Куцько. — Здабычу маладзёны прыглядвалі, як правіла, удзень: заходзілі з любым жыльцом дома ў пад'езд і метадычна даследавалі паверхі. А вось самі крадзяжы адбываліся ў вячэрні час. Хлопцы званілі ў дамафон, жаласліва прасілі адчыніць дзверы, маўляў, забылі ключы. Заходзілі на аблюбаваны паверх удвух-утрох, супрацьзгонныя ці запорныя прылады ўзломлівалі ці перакусвалі пры дапамозе прыхопленых інструментаў.

Скрадзеная дарагая тэхніка, якая каштавала 300-500 долараў, прадавалася за 300-400 тысяч рублёў. Атрыманыя грошы пароўну дзяліліся ў групе. Два члены з яе аказаліся раней судзімымі, адзін — за незаконны абарот наркатычных рэчываў. 19-гадовы арганізатар здзяйснення злачынстваў знаходзіцца ў СІЗА, астатнія пакуль адпушчаны пад абавязацельствы аб з'яўленні. Правяраецца датычнасць групы да іншых падобных злачынстваў.

Сяргей РАСОЛЬКА.

←На отдельных дорогах будет создана система электронного сбора платы за проезд без остановок авто.

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика