Пачатак алімпійскіх надзей

Источник материала:  

Больш за 16 мільярдаў рублёў затрачана на мадэрнізацыю і пашырэнне фізкультурна-аздараўленчага комплексу Чысцінскай сярэдняй школы Маладзечанскага раёна. Дзякуючы падтрымцы Мінскага аблвыканкама, тут не толькі адрамантаваны будынак, але і куплена новая сістэма ачысткі вады для басейна, які абсталяваны раздзяляльнымі палосамі на 4 дарожкі па 25 метраў кожная. Цяпер тут адначасова змогуць займацца каля 30 вучняў.

Папярэдняя спартыўная база не адпавядала сучасным патрабаванням, а басейн і вялікая зала былі наогул закрытыя ў сувязі з неабходнасцю правядзення капітальнага рамонту. Абноўлены аб'ект уключае ў сябе басейн, стадыён, а таксама залы: гімнастычную, барацьбы, усходніх адзінаборстваў, сухога плавання, танцавальную, дзве спартыўныя. Тут будуць працаваць секцыі футбола, валейбола, гандбола, настольнага тэніса, шахмат, аэробікі, адзінаборстваў. У прыватнасці, па грэка-рымскай барацьбе і тайскім боксе. Усё гэта дасць магчымасць не толькі больш эфектыўна праводзіць урокі фізкультуры, але і рыхтаваць юных спартсменаў да спаборніцтваў рознага ўзроўню.

— Цяпер мы павінны прыкласці ўдвая больш намаганняў, каб паказаць самыя высокія вынікі, — адзначыў падчас адкрыцця спартыўнай базы дырэктар школы Аляксандр Кісель.

Новы комплекс важны не толькі для вучняў і педагогаў, але і для жыхароў пасёлка. Чысць расце і развіваецца. Летась нараджальнасць тут удвая перавысіла смяротнасць. І, вядома, маладому сучаснаму пасёлку неабходныя аб'екты сацыяльнай сферы, у тым ліку і спартыўныя.

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ.

←На отдельных дорогах будет создана система электронного сбора платы за проезд без остановок авто.

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика