СПРАВА ў КАПЕЛЮШЫ

Источник материала:  

Віноўнікам і галоўным героем першай рэгіянальнай выставы — майстар-класа "Стаўбцоўскі капялюш" стаў просты саламяны галаўны ўбор, сёння дзіўны, нязвыклы, якім колісь прыкрывалі галаву ў любое надвор'е.

У вырабе з матэрыялу, здабытага на жытнёвым полі, было ўтульна, прыгожа. У гарачыню саламяны капялюш не дае валасам узмакрэць, а ў холад ён сагрэе, аздобіць выгляд. На ініцыятыву кіраўніка народнай студыі "Пралеска" Стаўбцоўскага гарадскога Дома культуры Аліны Халявінскай адгукнуліся, акрамя мясцовых фларыстаў, народныя майстры з Вілейшчыны і Уздзеншчыны. Радавалі вочы цудоўныя шкатулкі, вазы, казачныя героі — іх проста на выставе рабілі з падатлівай саломкі апантаныя любімай справай майстры Дзмітрый і Ірына Станкевічы, Алена Шаблыка (на здымку) з Крывога Сяла , што на Вілейшчыне; Канстанцін Пяцінкін (на здымку) з групай сяброў-аднадумцаў з гуртка народнай студыі "Чароўная саломка" Старасвержанскай сярэдняй школы Стоўбцоўскага раёна.

Фота Васіля Зянько.

СПРАВА ў КАПЕЛЮШЫ

←Откровения врача-интерна: о пациентах - ухажерах, симулянтах, пофигистах, маньяках и диктаторах

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика