Сёння будзе абраны беларускі ўдзельнік дзіцячага "Еўрабачання"

Источник материала:  

А магчыма, удзельніца. Або дуэт. Ці трыа, ці нават цэлы ансамбль. Фінальны канцэрт, які будзе транслявацца ў прамым эфіры "Беларусь 1" і "Беларусь ТБ", як ніколі разнастайны па складзе ўдзельнікаў.

Калі ў адборачных канцэртах "Еўрабачання" рэгулярна мільгаюць замежныя "зоркі" розных узроўняў, то ў дзіцячым аналагу будуць "зіхацець" выключна свае артысты. "Нам ёсць што прыгадаць, — адзначае кіраўнік нацыянальнага адбору дзіцячага "Еўрабачання" Людміла Барадзіна, — бо сёлетні конкурс юбілейны — дзясяты. Удзельнікі мінулых гадоў пасталелі і спяваюць іншыя песні. Кожны з іх па-свойму цікавы". Так што гледачоў чакае сюрпрыз: у канцэрце выступяць усе ўдзельнікі дзіцячага конкурсу "Еўрабачанне", пачынаючы з 2003 года. Напрыклад, першапраходца конкурсу Вольга Сацюк падрыхтавала англамоўную баладу, абаяльны Андрэй Кунец выканае джазавую версію сваёй конкурснай кампазіцыі 2006 года "Новы дзень", а "бомба" 2007 года, "чароўны трусік" Юра Дземідовіч праспявае кранальную песню "Мама". Першая беларуская пераможца дзіцячага "Еўрабачання" (2005 год) Ксенія Сітнік выступіць адразу ў двух амплуа — спявачкі і вядучай канцэрта.

Сёння будзе абраны беларускі ўдзельнік дзіцячага "Еўрабачання"

Выступленні ўдзельнікаў будуць ацэньваць гледачы і прафесійнае журы — па прынцыпе 50% на 50%. Імя пераможцы прагучыць напрыканцы трансляцыі. Дарэчы, дзеля эканоміі часу вынікі галасавання будуць сумарнымі, а не з разбіўкай па рэгіёнах.

Што далей?

Пераможца рэспубліканскага конкурсу "Песня для Еўрабачання" прадставіць Беларусь на міжнародным конкурсе, што адбудзецца 1 снежня ў Амстэрдаме (Нідэрланды). Усяго ў дзіцячым "Еўрабачанні-2012" выступяць юныя артысты з 12 краін — Азербайджана, Албаніі, Арменіі, Беларусі, Бельгіі, Грузіі, Ізраіля, Малдовы, Нідэрландаў, Расіі, Украіны і Швецыі.

Вікторыя ЦЕЛЯШУК.

Канкурсанты выйдуць на сцэну ў наступным парадку, паводле лёсавання:

1. Таццяна Прахарэнка (Гомель),

2. Дар'я Атрошанка (Маладзечна),

3. Ганна Трубяцкая і Цімур Шушкоў (Магілёў),

4. Трыа "Дзеці сонца" (Светлагорск),

5. Ірына Круглік (Магілёў),

6. Юлія Атрошчанка (Мазыр),

7. Антоній Канаплянік (Мінск),

8. Ансамбль "Заранак" (6 удзельнікаў, Мінск),

9. Валерыя Шапялевіч (Магілёў),

10. Ягор Жашко (Мінск).

←Откровения врача-интерна: о пациентах - ухажерах, симулянтах, пофигистах, маньяках и диктаторах

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика