Наркотыкі на Маладзечаншчыне. Трэба дапамога

Источник материала:  

Маладзечанскі РАУС высветліў, што, як і раней, у нашым рэгіёне пераважаюць наркатычныя сродкі расліннага паходжання. Гэта марыхуана, мак і  макавая саломка.

Дзесяць жыхароў Маладзечаншчыны ўжо былі раней асуджаныя за незаконныя дзеянні ў абароце наркотыкаў. Дзевяць з іх – за распаўсюджанне.

На практыцы атрымліваецца, што людзі вырошчваюць летам той жа мак ці каноплі,  збіраюць іх, а потым прадаюць восенню і зімой наркаманам. Гэтыя так званыя “бізнесмены” кожны раз прыдумваюць новыя спосабы і вырошчвання наркотыкаў, і канспірацыі.

Людзі, якія зарабляюць грошы такім чынам, жывуць пераважна на Валожыншчыне. А таксама ў пасёлку Бярэзінскае і вёсках Гарадзілава, Белыя, Дземяшы і Парэчча.

Менавіта таму Маладзечанскі РАУС звяртаецца да жыхароў, якім неабыякавая будучыня іх дзяцей ці знаёмых, і просіць ананімна паведаміць інфармацыю пра людзей, якія распаўсюджваюць наркотыкі.

Звяртайцеся па тэлефонах: (80176)703028, (8029)7733915, (8044)7863135. Ананімнасць гарантуецца.

Без дапамогі жыхароў нашай краіны немагчыма перамагчы ў барацьбе з наркотыкамі. Людзі павінны ўсвядоміць, што наркаманія квітнее і што з ёй трэба змагацца. Адным міліцыянерам не справіцца з гэтай праблемай.

Дзмітры СУХОЦКІ, начальнік аддзялення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі Маладзечанскага РАУС.

Фота wikidigger.ru

←Горки второй день живут "Дожинками".

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика