Крысціна Шацікава ў коме

Источник материала:  
Стан хворай на рак грамадскай актывісткі рэзка пагоршыўся. Гэта адбылося сёння. Цяпер жанчына ў магілёўскім шпіталі-хоспісе ў непрытомнасці.



«Мы заўсёды спадзяемся на цуд. Але стан Крысціны надзвычай цяжкі — яна практычна не можа дыхаць. Калі яе выпісвалі з хоспіса, лекары сказалі, што яна пражыве 3 дні, яна жыве ўжо 3 тыдні…Яе даглядала маці — яна і трубачку сама навучылася ставіць, і за скурай даглядала, бо скура ж ад трубачкі раздражнялася», -- пасказала сваячка Крысціны, маці зніклага аператара ОРТ Вольга Завадская.

Апошні час Крысціна Шацікава жыла з бацькамі на лецішчы пад Магілёвам. У жанчыны ёсць двое дзяцей — хлопчыкі 14-ці і 16-ці гадоў. Паводле блізкіх жанчыны, Крысціна Шацікава пачала хварэць пасля моцнага збіцця міліцыянтамі ў 2006 годзе — тады ёй пашкодзілі лімфавузел.

←Неизвестные взломали в Минске католическую часовню

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика