Вілейка, Мядзел, Смаргонь і Астравец засталіся без альтэрнатывы

Фота з архіва "РГ".
У нядзелю, 23 верасня, адбудуцца выбары кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. Хто выйшаў на фінішную прамую перадвыбарнай гонкі?Іўеўская акруга №53 (уваходзіць Ашмянскі раён). Кандыдаты – Наталля Генадзеўна Кучынская, начальнік аддзела адукацыі Ашмянскага райвыканкама, 1971 г.н., і Віталь Тадэвушавіч Лянга, вадзіцель-экспедытар ТДА “ВІТ”, – ад Ліберальна-дэмакратычнай партыі. Зняла сваю кандыдатуру Ірына Бенядзіктаўна Давідовіч, старшы навуковы супрацоўнік Іўеўскага музея нацыянальных культур, 1964 г.н., ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі.
Смаргонская акруга №59 (уваходзіць і Астравецкі раён). Кандыдат – Валерый Уладзіміравіч Кокаш, генеральны дырэктар камунальнага праектна-рамонтна-будаўнічага унітарнага прадпрыемства “Гроднааблдарбуд”, беспартыйны, 1951 г.н. Зняў сваю кандыдатуру Мікалай Міхайлавіч Уласевіч, пенсіянер, член Аб’яднанай грамадзянскай партыі, 1951 г.н.
Маладзечанская гарадская акруга №72. Кандыдаты – Галіна Баляславаўна Лазоўская, рэдактар аддзела “Радыё Маладзечна” рэдакцыі “Маладзечанскай газеты”, беспартыйная, 1960 г.н., і Сяргей Багданавіч Малішэўскі, намеснік дырэктара ТАА “Гірама”, член Камуністычнай партыі Беларусі, 1967 г.н. Сваю кандыдатуру зняў Іван Сяргеевіч Лагвіновіч, станочнік ЗП “Косвік”, член партыі Беларускі народны фронт, 1982 г.н.
Маладзечанская сельская акруга №73 (уваходзіць і Валожынскі р-н). Кандыдаты – Станіслаў Францавіч Кулеш, дырэктар ААТ “Беразінскае”, беспартыйны, 1960 г.н., і Таццяна Пятроўна Шамодзі, намеснік галоўнага доктара Маладзечанскай цэнтральнай раённай бальніцы, беспартыйная, 1968 г.н.
Вілейская акруга №74 (уваходзіць і Мядзельскі р-н). Кандыдат – Віктар Уладзіміравіч Русак, начальнік Галоўнага упраўлення эканамічнай бяспекі КДБ Беларусі, беспартыйны, 1955 г.н. Зняў сваю кандыдатуру Уладзімір Архіпавіч Малярчук, пенсіянер, член Аб’яднанай грамадзянскай партыі, 1947 г.н.
Аддзел інфармацыі.