"Зрабі свой выбар"

Источник материала:  

Пляцоўкі на любы густ, спартыўныя і творчыя, былі разгорнуты ў Гродне падчас чарговай акцыі моладзевага марафону "Зрабі свой выбар", які праводзіўся ў рамках удзелу Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі ў кампаніі па выбарах дэпутатаў парламента.

Можна было паўдзельнічаць у майстар-класах па фітнэсе, футболе, стрытболе, паспаборнічаць у жыме гіры. Сваю творчасць паказалі выканаўцы хіп-хопа, брэйк-данса, чарлідары.Таксама адбылася творчая "бітва" лепшых дыджэяў Гродзеншчыны. Узнагародай пераможцы будзе ўдзел у фінальным музычным шоу "Бітва дыджэяў" ад радыёстанцыі "Пілот-FM" і рэдакцыі "БелМузТБ". Акцэнт у марафоне — на прэзентацыі праектаў моладзевага руху, яскравыя акцыі і арыгінальныя ідэі, у тым ліку фестывалі сучаснай моладзевай культуры і выставы навукова-тэхнічнай творчасці. Марафон стартаваў 6 верасня ў Віцебску, а затым аб'яднаў тысячы юнакоў і дзяўчат у Магілёве, Гомелі, Брэсце. Пасля Гродна, 15 верасня, да марафону далучыўся Слуцк.

Барыс ПРАКОПЧЫК.

←Этот день в истории 18 сентября

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика