Гарэў цэх, гарэла мэбля

Источник материала:  

У Наваполацку па вуліцы Армейскай раніцай гарэў цэх па вытворчасці мэблі. Мяркуецца, што прычынай пажару стала пакінутая без нагляду на электрапліце гаручая вадкасць.

Калі на месца прыбылі падраздзяленні пажарных-выратавальнікаў, гарэла ўжо на плошчы 200 квадратных метраў. Цэх размешчаны ў аднапавярховым будынку, які стаіць асобна. Паводле інфармацыі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, на момант узнікнення пажару ў памяшканні знаходзілася 15 чалавек. Яны пакінулі цэх самастойна яшчэ да прыбыцця падраздзяленняў МНС. Пацярпелых не было. У памяшканні агонь знішчыў мэблю, яе складаныя часткі. Значную частку маёмасці выратавалі пажарныя. Мяркуецца, што прычынай здарэння стала пакінутая без нагляду на электрапліце гаручая вадкасць на аснове бітуму і шкіпінару.

Сяргей РАСОЛЬКА.

←Этот день в истории 18 сентября

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика