Ноч "маленькіх вампіраў"

Источник материала:  

Такое мерапрыемства чакаецца 15 верасня ў Мінску. У 20.30 усе ахвотныя могуць прыйсці ў сталічны парк імя Горкага на экскурсію, прымеркаваную да Года кажана ў Беларусі, даведацца больш пра жыццё гэтых таемных істот, непасрэдна паназіраць за імі, а таксама пабачыць спецыяльную ультрагукавую тэхніку, з дапамогай якой можна вывучаць жыццё і паводзіны кажаноў. Такая ўвага да гэтых млекакормячых невыпадковая.

— Сёння пра кажаноў большасці людзей амаль нічога невядома, нягледзячы на тое, што гэтыя жывёлы складаюць 25 працэнтаў ад усёй фаўны Беларусі. Ва ўсім свеце зараз налічваецца больш за тысячу відаў кажаноў, у нашай краіне жыве 18 відаў. Усе, што сустракаюцца, напрыклад, у Еўропе, знаходзяцца пад аховай з-за пагрозы знікнення. У нас такая праблема таксама існуе, — расказаў карэспандэнту "Звязды" супрацоўнік навукова-практычнага цэнтра Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па біярэсурсах Аляксей Шпак.

Ёсць шмат стэрэатыпаў, якія ідуць з даўніх часоў і прымушаюць успрымаць кажаноў як шкоднікаў. Напрыклад, нібыта яны — "вампіры", альбо разносяць розныя хваробы. Стэрэатыпы нараджаюць у людзей негатыўнае стаўленне. Праз яго калоніі кажаноў усё часцей знікаюць. Таксама шкодзіць крылатым начным жыхарам і вялікая колькасць пестыцыдаў, што выкарыстоўваюцца пры апрацоўцы палёў. Шкодныя рэчывы назапашваюць у сабе спачатку насякомыя, а пасля і кажаны, якія імі харчуюцца. Яшчэ вялікую ролю ў знікненні кажаноў адыгрывае тое, што становіцца ўсё меней месцаў, дзе яны могуць сяліцца, а таксама нізкая пладавітасць гэтых жывёл. За год самка нараджае толькі аднаго ці двух нашчадкаў.

Ганна ГАРУСТОВІЧ.

←Есть ли толк в штрафных ударах?

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика