З баракаў — у новы дом...

Источник материала:  

У новым віцебскім мікрараёне Білева, на вуліцы Багатырова, у новым доме ў ліку іншых справілі наваселле і гараджане, якія жылі раней доўгі час у дамах без камунальных выгод. Людзі пераехалі ў новы дом фактычна з "баракаў" на вуліцах Чапаева, Міра, дзе жылі дзясяткі гадоў. У гэтых дамах не было гарачай вады, прыбіральня — на вуліцы... Праблема вырашылася пры дапамозе губернатара Віцебскай вобласці, які ў свой час асабіста сустрэўся з жыхарамі праблемных дамоў.

— Такіх старых дамоў, як №№ 22, 24, 9, 11, 13, 15/2 па вуліцы Чапаева і №№ 3 і 5 па вуліцы Міра, у Віцебску больш за 350. У вашых васьмі разам узятых дамах жывуць 548 чалавек, сказаў тады губернатар Аляксандр Косінец, звяртаючыся да жыльцоў. — Мне дакладвалі, каб зняць праблему, трэба чакаць доўга — у перыяд да 2023 года. Але я упэўнены, што  вырашэнне праблемы нельга зацягваць на такі доўгі тэрмін. У ХХІ стагоддзі ж жывём!

І вось наваселле. Цырымонія ганаровай перадачы дома ў эксплуатацыю адбылася з удзелам кіраўніцтва Віцебскага гарвыканкама. У новым 120-кватэрным доме 70 кватэр прадастаўлены менавіта перасяленцам з баракаў.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

 

←Есть ли толк в штрафных ударах?

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика