Не ўкладзешся ў аб’ём — заплаціш за электраэнергію даражэй

Источник материала:  

Пры ўвядзенні дыферэнцыраванай аплаты электраэнергія звыш сацыяльных аб'ёмаў для насельніцтва Беларусі будзе каштаваць прыкладна ў 2 разы даражэй. Аб гэтым паведаміў учора журналістам начальнік упраўлення збыту энергіі ДВА "Белэнерга" Сяргей Шабека.

"Калі гаварыць аб варыянце ўвядзення дыферэнцыраваных тарыфаў у залежнасці ад аб'ёмаў электраспажывання для насельніцтва, то мы з улікам прапрацаваных фактычных аб'ёмаў спажывання фізічнымі асобамі ў Беларусі, праведзенай навукова-даследчай работы, вопыту ўкаранення такіх тарыфаў у сумежных краінах спыніліся на пэўных ільготных аб'ёмах электраспажывання ў залежнасці ад колькасці зарэгістраваных грамадзян у жылым памяшканні і сезоннасці спажывання электрычнай энергіі, я маю на ўвазе ацяпляльны, міжацяпляльны перыяды", — сказаў Сяргей Шабека.

Не ўкладзешся  ў аб’ём — заплаціш за электраэнергію даражэйТак, для катэгорый грамадзян, у якіх устаноўлены электрапліты, у міжацяпляльны перыяд для аднаго чалавека прапануюць разгледзець магчымасць устанаўлення аб'ёму 120 кВт.гадз., а для кожнага наступнага зарэгістраванага па 20 кВт.гадз. У ацяпляльны перыяд ільготны аб'ём пачынаецца з узроўню на аднаго чалавека 135 кВт.гадз., плюс па 20 кВт.гадз на кожнага дадаткова зарэгістраванага ў жылым памяшканні.

Калі гаварыць аб жылых памяшканнях, дзе ўстаноўлены газавыя пліты, то размова ідзе аб першым сацыяльным узроўні электраспажывання на аднаго чалавека ў міжацяпляльны перыяд — 70 кВт.гадз, у ацяпляльны перыяд — 80 кВт.гадз. Адпаведна, на кожнага дадаткова зарэгістраванага грамадзяніна дабаўляецца па 15 кВт.гадз.

З 1 жніўня ў Беларусі ўстаноўлены тарыфы на электраэнергію для грамадзян, у якіх жылыя памяшканні аснашчаны электраплітамі, — Br250 за кВт.гадз., для тых, у каго ўстаноўлена газавая пліта, — Br295 за кВт.гадз. "Мы разглядаем магчымасць аплаты электраэнергіі звыш устаноўленых сацыяльных аб'ёмаў па Br595,9 за кВт.гадз. Гэта прыкладна каэфіцыент 2", — сказаў Сяргей Шабека.

Цяпер у Беларусі налічваецца 4,2 млн бытавых спажыўцоў. Насельніцтва сёння выкарыстоўвае каля 20 працэнтаў усёй спажываемай у рэспубліцы ўсімі катэгорыямі спажыўцоў электрычнай энергіі. "Гэта істотны аб'ём электрычнай энергіі, які цяпер адпускаецца па тарыфах, ніжэйшых за сабекошт яе выпрацоўкі", — сказаў ён.

Дыферэнцыраваная аплата электраэнергіі будзе прымяняцца толькі да грамадзян, зарэгістраваных у жылых памяшканнях. Для гэтага будзе наладжаны інфармацыйны абмен з арганізацыямі, адказнымі за рэгістрацыю. Пытанне аб людзях з часовай рэгістрацыяй будзе прапрацавана дадаткова.

У нязначнай катэгорыі насельніцтва адсутнічаюць цяпер прыборы ўліку электрычнай энергіі. Калі будзе прынята рашэнне аб увядзенні дыферэнцыраваных тарыфаў на электраэнергію для насельніцтва, то такім карыстальнікам будзе дадзена каля 4 месяцаў на аднаўленне ўліку. Калі гэтага не будзе зроблена, то гэта катэгорыя будзе разлічвацца па нормах, устаноўленых выканаўчымі камітэтамі, і да гэтых нормаў будзе прымяняцца тарыф на ўзроўні эканамічна абгрунтаваных затрат. Гэта будзе дадаткова стымуляваць спажыўца займацца ўстаноўкай прыбора ўліку, лічыць Сяргей Шабека.

Ганна Кот, БЕЛТА

 

←Птиц по осени считали

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика