"Чарнілам" тут не месца
На тэрыторыі Партызанскага раёна сталіцы вырашана падоўжыць эксперымент па забароне рэалізацыі ў гандлёвых аб'ектах мацаваных пладова-ягадных і пладовых він і пладовых вінных напіткаў.
Нагадаем, па рашэнні раённых уладаў адпаведная забарона дзейнічала цягам трох летніх месяцаў. "Як паказаў параўнальны аналіз, за гэты час крымінагенная сітуацыя ў раёне палепшылася: зменшылася колькасць злачынстваў і правапарушэнняў, здзейсненых у стане ап'янення, знізілася смяротнасць па прычынах, звязаных з ужываннем алкаголю. Да то ж, праведзенае анкетаванне паказала, што 80 працэнтаў насельніцтва раёна падтрымала антыалкагольную ініцыятыву адміністрацыі", — паведаміла прэс-афіцэр Партызанскага РУУС г. Мінска Ганна Чыж-Літаш.
З улікам трохмесячнага станоўчага вопыту ўлады прынялі рашэнне падоўжыць эксперымент — пакуль да канца года. У пачатку наступнага сітуацыю зноў прааналізуюць і, не выключана, увядуць пастаянную забарону на продаж вышэйназваных спіртных напіткаў.
Сяргей РАСОЛЬКА.