Памяць пра капітана

Источник материала:  

Помнік Руслану Салею, выдатнаму айчыннаму хакеісту, былому капітану беларускай зборнай, адкрылі на Усходніх могілках горада Мінска.

Пра авіякатастрофу ў Яраслаўлі, у якой загінула у поўным складзе хакейная каманда "Лакаматыў", ведае кожны. Пра тое, што Беларусь засталася без трох мужных хлопцаў (хакеістаў Руслана Салея, Сяргея Астапчука і трэнера па фізпадрыхтоўцы Мікалая Крываносава), у нас таксама ведае амаль кожны. І калі я задумаўся над тым, як выбудаваць на старонцы ланцужок думак, дык хацелася простага, шчырага, таго, што пабачыў у вачах мінакоў на могілках. А людзей на адкрыццё помніка Салею ў гэтую прахалодную суботу прыйшло шмат. З думкамі і кветкамі, заўзятарскімі шалікамі на шыях, яны стаялі перад помнікам, што паблізу ад пахаванняў Васіля Быкава і Уладзіміра Мулявіна. Думалі, разважалі. Нехта асцярожна перашэптваўся. Маўляў, гэта ж трэба, каб людзі гінулі ад чалавечай абыякавасці, бязладнасці. І ў такія хвіліны нават цяжка было ўявіць, што трэба зрабіць, каб чалавек ніколі не памыляўся ў такіх момантах. Каб збіраліся ўсе пад дахам хакейных пляцовак, на стадыёнах, а не на жалобных мерапрыемствах у некропалі. Гэты нерв найлепш адчуваюць блізкія, сябры Руслана, якія больш астатніх адчуваюць гэтую пустку, варонку, што раптам узнікла мінулым вераснем.

Памяць пра капітана

Помніць і шанаваць — напэўна, гэта самае галоўнае, што мы можам даць тым хлопцам з самалёта Як-42Д. Спадзяюся, што людзі да гэтага мармуровага помніка з бронзавай фігурай Руслана Салея ў форме зборнай прыходзіць будуць таксама. З кветкамі, лампадкай ці з думкай — не важна. Галоўнае — проста не забываць тых, хто гуляў для нас, дарыў тыя эмоцыі, якія мы ніколі не адчувалі ў нашай паўсядзённасці.

Тарас ШЧЫРЫ

 

←Интернат как альтернатива автобусу

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика