Добры вечар, дзяўчыначка

Источник материала:  

Народныя песні — шматзначныя. Яны ўтрымліваюць вольны дух краю і вобразна перадаюць яго раздолле, хараство.

Песня "Добры вечар, дзяўчыначка" весела льецца між гутаркай і здравіцамі за бяседным сталом, падтрымлівае жвавы дыялог і энергію рэплік пераводзіць у змястоўны дыялог. Па-юнацку хвацка, няўрымсліва гучыць сярод моладзі, нібы патрабуе працягу стасункаў. І падчас спаткання выступае вясёлай пасрэдніцай — успрымаецца дасціпна, гарэзліва і адначасова ўдумліва.

— Добры вечар, дзяўчыначка,

Куды йдзеш?

Скажы ж ты мне праўдачку,

Дзе жывеш?

— Я жыву ля рэчанькі,

Ля вады,

Збудаваўшы хатачку

З лебяды.

Пастаўлю я коніка

Ля варот,

А сам — да дзяўчыначкі

На парог:

— Адчыні, дзяўчыначка,

Адчыні,

Сама сабе крыўданькі

Не чыні.

— Я ж табе не буду

Дзверы адчыняць,

Бо ты будзеш цэлу

Ночку начаваць!

— Ой, не буду, дзеванька,

Не буду,

Як узыдзе месячык,

Паеду.

Як узышоў месячык

І зара:

— Бывай, бывай, дзеванька,

Здарова!

Я пастаўлю коніка

На таку,

Чакай, чакай, дзеванька,

Да року!

— Хіба ж ў мяне розума

Замала,

Каб я цябе да року

Чакала!

Падрыхтаваў Міхась ШАВЫРКІН.

Добры вечар, дзяўчыначка

←Суд над лидером "Zмены" Павлом Виноградовым перенесли на понедельник

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика