Пад Гроднам будуецца гарналыжны цэнтр

Источник материала:  

Губернатар Гродзенскай вобласці Сямён Шапіра даручыў адказным арганізацыям паскорыць будаўніцтва гарналыжнага цэнтра пад Гроднам.

Пад будаўніцтва комплексу адведзена амаль 20 га ў раёне населенага пункта Каробчыцы. У бягучым годзе вялася дапрацоўка праектавання аб'екта, адначасова пачаліся земляныя работы — насыпка грунту. Галоўнай у комплексе будзе гарналыжная траса даўжынёй амаль 350 м і вышынёй 183 м над узроўнем Балтыйскага мора. Плануецца арганізацыя дзіцячай і вучэбнай трас і трасы для сноўбардыстаў, участка для язды на квадрацыклах, пейнтбольнага гарадка. У перспектыве ўчастак павінен ператварыцца ў паўнацэнны спарткомплекс для зімовага адпачынку з кафэ, раздзявалкамі і іншымі аб'ектамі.

Сямён Шапіра даручыў адказным арганізацыям паскорыць правядзенне ў першую чаргу земляных работ, каб ужо гэтай зімой прапанаваць гродзенцам першы ўчастак для катання на лыжах. Побач з будучым спартыўным цэнтрам размешчаны агратурыстычны комплекс "Гарадзенскі маёнтак "Каробчыцы", які пакуль зможа ўзяць на сябе функцыі па забеспячэнні харчаваннем тых, хто адпачывае за горадам.

БЕЛТА.

←Суд над лидером "Zмены" Павлом Виноградовым перенесли на понедельник

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика