Беларускія кінатэатры змогуць прадаваць квіткі праз Інтэрнэт

Источник материала:  

Правілы кінавідэаабслугоўвання насельніцтва удакладнены ў Беларусі. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў дэпартаменце па кінематаграфіі Міністэрства культуры".

У прыватнасці, цяпер вытворцы кінавідэапаслуг могуць арганізоўваць папярэдні продаж квіткоў на кіно-, відэасеансы наступных дзён, за які дадатковая аплата не спаганяецца, а таксама аказваць гледачам іншыя паслугі, звязаныя з продажам білетаў (браніраванне, продаж з выкарыстаннем сеткі Інтэрнэт і спецыяльных камп'ютэрных сістэм). Раней папярэдні продаж квіткоў праз Інтэрнэт агаворана не быў.

Акрамя таго, упершыню прадугледжана, што гледачам забараняецца прыносіць у месца паказу фільмаў аўдыё-, відэазапісваючую апаратуру, алкагольныя, слабаалкагольныя напоі і піва, агнястрэльную зброю, лёгкаўзгаральныя, атрутныя, колючыя, рэжучыя, прадметы, а таксама наведваць месца паказу з жывёламі. Забараняецца ў месцах паказу фільмаў займаць без ўзгаднення месцы, адрозныя ад названых у білетах, уставаць і хадзіць без крайняй неабходнасці падчас кіна-, відэасеансу, шумець, гучна размаўляць, у тым ліку па мабільным тэлефоне, ажыццяўляць дзеянні, якія перашкаджаюць іншым гледачам пры праглядзе кінастужкі.

←Суд над лидером "Zмены" Павлом Виноградовым перенесли на понедельник

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика