У Беларусі ўпершыню выберуць лепшыя арганізацыі аўтасэрвісу
08.09.2012
—
Новости Общества
У краіне стартаваў першы рэспубліканскі конкурс "Лепшая арганізацыя аўтасэрвісу", паведамілі ў прэс-службе Міністэрства гандлю.
У конкурсе могуць прыняць удзел суб'екты прадпрымальніцкай дзейнасці — рэзідэнты Рэспублікі Беларусь, якія ажыццяўляюць аказанне паслуг па тэхнічным абслугоўванні і рамонце транспартных сродкаў, і якія падалі анкеты-заяўкі ў адной або некалькіх намінацыях.
Конкурс пройдзе ў два этапы. Пераможцы адборачнага этапу ў абласцях і ў Мінску прымуць удзел у фінале. Плануецца, што вынікі будуць падведзены 30 лістапада 2012 года.
Ул. Інф.