Надвор'е свята не адменіць

Источник материала:  

Надвор'е на Дзень горада ў Мінску будзе не вельмі камфортным, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім гідраметэацэнтры.

У суботу, 8 верасня, ноччу ў беларускай сталіцы будзе без істотных ападкаў, днём пройдзе кароткачасовы дождж. Вецер заходні ўмераны, удзень парывісты. Тэрмометры пакажуць уначы плюс 8-10 градусаў, удзень — 15-17 градусаў цяпла.

У цэлым па Беларусі ў гэты дзень захаваецца халаднаватае сырое і ветранае надвор'е, на тэрыторыю краіны прадоўжыць паступаць няўстойлівая паветраная маса балтыйскага паходжання. Месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер заходні ўмераны, днём парывісты. Тэмпература паветра ноччу складзе плюс 6-12 градусаў, днём — плюс 13-18.

Надвор'е ў нядзелю будзе фарміраваць малаактыўны атмасферны фронт і няўстойлівыя халаднаватыя паветраныя масы, якія паступаюць са Скандынаўскага паўвострава. Ноччу месцамі, днём у паўднёва-ўсходніх раёнах краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы. Вецер заходні, паўночна-заходні ўмераны, месцамі моцны парывісты. Начная тэмпература паветра складзе плюс 5-11 градусаў, дзённая — 12-18 градусаў цяпла, па паўднёвым захадзе паветра прагрэецца да плюс 19-21 градуса.

У панядзелак надвор'е палепшыцца.

←Суд над лидером "Zмены" Павлом Виноградовым перенесли на понедельник

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика