"Машына часу" для мінчан

Источник материала:  

У бліжэйшыя выхадныя сталіца святкуе сваё 945-годдзе. Як звычайна, падрыхтавана забаўляльная праграма ва ўсіх кутках горада (плануецца 70 розных мерапрыемстваў).

— Сёлета мы імкнёмся, каб кожны гараджанін, які прыйдзе на свята, адчуў сувязь з гісторыяй, яе подых, — адзначыла начальнік упраўлення культуры Мінгарвыканкама Віталіна Рудзікава падчас прэс-канферэнцыі ў Нацыянальным прэс-цэнтры.

У канцэпцыі праграмы святкавання дня горада знайшлі адлюстраванне такія даты як 130-годдзе з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа. Упершыню сквер Янкі Купалы стане святочнай пляцоўкай. Праграма пад назвай "Песні роднага краю", дзе прагучаць творы паэтаў і песні на іх вершы, запрашае гледачоў.

Таксама спецыяльна да свята адкрыецца шэраг аб'ектаў: крамы, гандлёвыя цэнтры, паліклінікі і г.д. 8 верасня ля Нацыянальнага тэатра оперы і балета чакаецца канцэрт выканаўцаў опернага мастацтва, плошча ля гарадской ратушы — месца для мерапрыемстваў, якія раскажуць пра Мінск гістарычны, музычны і тэатральны. Пешаходныя вуліцы Рэвалюцыйная і Камсамольская трапяць пад уздзеянне "машыны часу": на іх будзе рэканструяваны гарадскі побыт ХІХ стагоддзя. А праспект Пераможцаў стане месцам свята сярэднявечнай культуры.

На вуліцы Карла Маркса чакаюцца выступленні моладзевых музычных гуртоў і фэшн-маркет.

Ганна ГАРУСТОВІЧ.

←Паровозы стоят на запасном пути

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика