Паборы ў школах абяцаюць спыніць
Сталічныя ўлады намераны жорстка караць за факты пабораў у мінскіх агульнаадукацыйных установах.
— Калі ўстановім, што бацькоў прымушаюць збіраць сродкі, што настаўнікі і адміністрацыя школы адыгрываюцца на дзецях, чые бацькі адмовіліся грошы здаваць, то будзем прымаць самыя жорсткія захады да такіх кіраўнікоў і педагогаў, — папярэдзіў намеснік старшыні Мінгарвыканкама Ігар Карпенка.
Па словах Ігара Карпенкі, сёння ў школах дзейнічаюць бацькоўскія камітэты і папячыцельскія рады, адкрыты спецыяльныя рахункі для збору ахвяраванняў, у тым ліку і ад бацькоў.
— Бацькі сумесна са школай павінны вызначаць, што яны жадаюць зрабіць і для чаго. Напрыклад, могуць прапанаваць закупіць нейкія дадатковыя сродкі навучання. Справа патрэбная. Але ўсё павінна знаходзяцца ў рамках разумнага і рабіцца добраахвотна. Ніякай "абавязалаўкі" быць не павінна,— падкрэсліў намеснік старшыні Мінгарвыканкама.
"Мінгарвыканкам адкрыты для зваротаў грамадзян, — дадаў Ігар Карпенка. — Я вяду асабісты прыём двойчы на месяц — па серадах і суботах. Графік прыёму можна паглядзець на сайце Мінгарвыканкама. — Дні прыёму ёсць і ў Камітэце па адукацыі. Разбіраемся ў кожным канкрэтным выпадку і, калі патрэбна, выязджаем на месца".
Надзея НІКАЛАЕВА