Самім паглядзець i гасцям паказаць
06.09.2012
—
Новости Общества
У Быхаўскiм раёне ўлады аб'явiлi спаборнiцтва па добраўпарадкаваннi, прымеркаванае да "Дажынак-2012".
У спаборнiцтве бяруць удзел чатыры сельсаветы — Баркалабаўскi, Абiдавiцкi, Следзюкоўскi i Чарнаборскi. Менавiта яны месцяцца ўздоўж аўтамабiльных трас, па якiх паедуць госцi рэспублiканскага свята працаўнiкоў вёскi, i павiнны зрабiць на iх добрае ўражанне. Акрамя ўласна добраўпарадкавання, аўтарытэтнае журы ўлiчыць у сваiх адзнаках, напрыклад, правядзенне адзiнага санiтарнага дня, лiквiдацыю безгаспадарных аб'ектаў, утрыманне могiлак i нават барацьбу з пустазеллем. Сельсавет, якi прызнаюць лепшым, атрымае прыз у 100 базавых велiчынь — 10 мiльёнаў рублёў.
Ілона Іванова.