"Няхай дапамагае "Звяздзе" святая Сафія Слуцкая!"

Источник материала:  

Дачка мінскага падпольшчыка Мікалая Каржанеўскага, які ўдзельнічаў у распаўсюджванні падпольнай "Звязды" ў акупаваным Мінску, перадала ў дар газеце ікону святой праведнай Сафіі Слуцкай.

Мабыць, у жыцці не бывае нічога выпадковага. Галіна Мікалаеўна Каржанеўская працуе бібліятэкарам у храме святой праведнай Сафіі Слуцкай — а храм пабудаваны якраз на вуліцы Мікалая Каржанеўскага, яе бацькі.

І бацька, і матуля загінулі ў фашысцкіх засценках у 1942 годзе. Галіна іх не памятае: была зусім маленькай — усяго тры гадкі...

"Няхай дапамагае "Звяздзе" святая Сафія Слуцкая!"

— Вельмі ўдзячная газеце за памяць пра бацьку, — гаворыць Галіна Мікалаеўна. — "Звязда" прыходзіць у наш дом як іскра дабрыні. Родная мова нас сагравае. Кожны нумар газеты я адношу ў храм. Увогуле хачу стварыць там беларускамоўны куточак. Сёлета адзначаецца 400-годдзе прастаўлення святой праведнай Сафіі Слуцкай, вялікай патрыёткі зямлі беларускай. Няхай жа яна аберагае-ахоўвае газету, усіх чытачоў ад бед і непрыемнасцяў. Дарэчы, рамку да іконы зрабіў прыхаджанін Аляксандр Піліпавіч Сякірын, ён вельмі дапамагае храму.

На здымку: Галіна Каржанеўская перадае ікону святой праведнай Сафіі Слуцкай намесніку галоўнага рэдактара Таццяне Падаляк, якая на працягу многіх гадоў займаецца гісторыяй падпольнай "Звязды".

←Конон — не варвар

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика