Школа імя настаўніка

Источник материала:  

Бялыніцкай школе № 1 прысвоена імя Мікалая Пашкоўскага, які выкладаў тут фізіку і быў яе дырэктарам, а потым узначаліў раённы аддзел адукацыі.

— Ужо год, як Мікалая Іванавіча не стала, — расказала дырэктар школы № 1 Бялынічаў Таццяна Балдышэўская. — Але ўсе мы памятаем, як ён быў адданы сваёй працы і вёў усіх за сабой, да поспехаў. Самае галоўнае, што яго, настаўніка, вельмі любілі дзеці. Ён быў сур'ёзным і патрабавальным, але, разам з тым, добрым і справядлівым чалавекам. Заўсёды вучыў нас успрымаць вучняў і іх бацькоў на роўных, знаходзіць паразуменне.

У гонар падзеі ў школе адкрыўся пераабсталяваны клас фізікі, у якім выкладаў Мікалай Пашкоўскі.

Ілона Іванова.

←Сотрудники телеканала "Белсат" эвакуированы из-за обнаружения возле редакции снаряда времен Второй мировой войны

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика