ФАКТЫ, ПАДЗЕІ, НАВІНЫ

Источник материала:  
Дажджы адпусцяць, але пахаладае...

У аўторак дажджлівы цыклон адыдзе далей у цэнтральныя раёны Расіі, а на тэрыторыю Беларусі пачнуць паступаць халаднаватыя паветраныя масы з боку Балтыйскага мора, паведаміла рэдакцыі спецыяліст Рэспубліканскага гідраметцэнтра Мінпрыроды Вольга Фядотава. Таму сёння месцамі, пераважна па ўсходзе, пройдуць кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра ўдзень не больш за 14—20 цяпла. У сераду атмасферны ціск працягне павялічвацца. Будзе пераважна без ападкаў, толькі на паўночным усходзе Віцебскай вобласці магчымы невялікія кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай месцамі туман. Тэмпература ў ноч на сераду ўсяго 5—12, удзень — ад 16 цяпла па поўначы да 23 градусаў на поўдні краіны. А вось у чацвер і пятніцу пад уплывам зоны павышанага ціску будзе пераважна без ападкаў. Уначы і раніцай туман. Тэмпература ўначы 5—12, удзень у чацвер 18—25, у пятніцу — максімальна 20—26 градусаў.

Сяргей КУРКАЧ.

Трагедыя на паляванні

У Гомельскай вобласці паляўнічы выпадкова застрэліў свайго знаёмага, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта Беларусі па Гомельскай вобласці Марыя Крываногава. Трагедыя адбылася 25 жніўня каля 23.00 на кукурузным полі за 2,5 км ад вёскі Дзякавічы Жыткавіцкага раёна. 37-гадовы мужчына падчас незаконнага палявання з незарэгістраванага ружжа 16-га калібру стрэліў у свайго знаёмага. Ад ранення ў грудзі 48-гадовы мужчына памёр да прыезду хуткай дапамогі. Паводле слоў страляўшага, яны прыйшлі на кукурузнае поле паляваць на кабаноў. Было цёмна. Мужчыны падзялілі поле на ўчасткі і дамовіліся страляць толькі ў свой бок. Калі ж хтосьці вырашыць перамясціцца, то павінен уключыць ліхтарык, каб другі яго бачыў. Паляўнічыя разышліся на зыходныя кропкі, і раптам каля аднаго з іх прабегла некалькі кабаноў. Мужчына стрэліць не паспеў, але пачуў шоргат і, як яму здалося, убачыў кабана сярод кукурузных пасеваў. Ён стрэліў, раздаўся стогн. Паляўнічы пабег на яго і ўбачыў свайго скрываўленага прыяцеля. Мужчына сам выклікаў "хуткую", але паранены памёр да прыезду медыкаў.

БЕЛТА.

←Гражданская кампания «Наш дом» направила за январь-июнь в разные инстанции 52 коллективные жалобы

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика