Бяспека нашчадкаў — у руках бацькоў

Источник материала:  

Напярэдадні новага навучальнага года на тэрыторыі сталічнай вобласці Мінскае абласное ўпраўленне па надзвычайных сітуацыях у рамках рэспубліканскага мерапрыемства праводзіць акцыю "У цэнтры ўвагі — дзеці!".

Журботная статыстыка сведчыць, што за леташні год у Мінскай вобласці з-за дзіцячага свавольства з агнём адбылося 30 пажараў, з пачатку гэтага года — 18... Таму пажарныя-выратавальнікі яшчэ раз нагадваюць: збіраючы дзіця ў школу, нагадайце яму, як правільна сябе паводзіць, каб захаваць жыццё і здароўе. Вывучыце з дзеткамі тэлефоны экстранных службаў, патлумачце ім, што гуляць з запалкамі і ўвогуле з агнём — небяспечна. Клопат і ўвага да дзяцей з боку дарослых павінна стаць гарантам іх бяспекі.

Сяргей РАСОЛЬКА

←МЧС предлагает ввести ответственность для родителей, оставивших детей без присмотра

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика