Ёсць мiльён тон на Вiцебшчыне!
18.08.2012
—
Новости Общества
У гаспадарцы "Палiтаддзелец-Агра" Бешанковiцкага раёна зафiксаваны намалот мiльённай тоны зерневых новага ўраджаю. Хутка працаўнiкi вёскi маюць намер першымi поўнасцю выканаць дзяржаўны заказ па здачы зерневых. На жаль, дажджы, якiя ў апошнi час зачасцiлi на Вiцебшчыне, значна спынiлi тэмпы ўборкi. Сярэдняя ўраджайнасць зерневых — 32 цэнтнеры з гектара.
Аляксандр ПУКШАНСКІ.