У Чашніках пачнуць судзіць мужчыну, якога вінавацяць у скалечанні бакланаў
10.08.2012
—
Новости Общества
Верагодны зламыснік працуе ў тым самым рыбгасе, каля якога знайшлі птушак.
Нагадаем, 16 чэрвеня на адным з азёраў Чашніцкага раёна дзясяткам птушанятаў бакланаў адрэзалі верхнюю частку дзюбы. Птушанят давялося ўсыпіць, паколькі шанцаў выжыць з такой траўмай у іх не было. Міліцыя знайшла зламысніка.У судзе Чашніцкага раёна 10 жніўня пройдзе першае пасяджэнне. Як паведамляла Еўрарадыё, крымінальную справу заводзіць не сталі, бо бакланы… не паляўнічы від птушак. Таму мужчыне пагражае толькі адміністрацыйнае пакаранне: штраф ад 1 да 3 мільёнаў рублёў, альбо суткі.