Калі ў дагаворы запісана...

Источник материала:  

Мы з мужам жывём у інтэрнаце, стаім у чарзе на жыллё і па месцы жыхарства, і па месцы працы. Напішыце, ці зможам мы разлічваць на нейкія льготы, калі будзем (а магчымасць такая ёсць) працаваць у адной арганізацыі?

Л. К, г. Магілёў.

Разгляд гэтага пытання (ільгот, звязаных з устанаўленнем чарговасці паляпшэння жыллёвых умоў, аказання матэрыяльнай дапамогі на будаўніцтва або набыццё жылля (у тым ліку і калі абодва сужэнцы працуюць на адным прадпрыемстве) знаходзіцца ў кампетэнцыі адміністрацыі, прафсаюзнага камітэта, у цэлым працоўнага калектыву, бо вырашэнне яго можа быць прадугледжана пры распрацоўцы і прыняцці калектыўнага дагавора.

Згодна з п. 40 Палажэння аб парадку ўліку грамадзян з патрэбай у паляпшэнні жыллёвых умоў, прадастаўлення жылых памяшканняў дзяржаўнага жыллёвага фонду (зацверджана Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 29.11.2005 г. № 565), дзяржаўныя органы і іншыя дзяржаўныя арганізацыі, якія маюць жылыя памяшканні на праве гаспадарчага распараджэння або аператыўнага кіравання, прадастаўляюць сваім работнікам, якія стаяць на ўліку з патрэбай у паляпшэнні жыллёвых умоў, жылыя памяшканні ў адпаведнасці з гэтым Палажэннем, а таксама калектыўнымі дагаворамі.

Нагадаем таксама, што адпаведныя рэкамендацыі па стварэнні ўмоў для забеспячэння работнікаў прадпрыемстваў і арганізацый жыллём дадзены таксама ў Метадычных матэрыялах Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі па распрацоўцы калектыўных дагавораў. У адпаведнасці з гэтымі рэкамендацыямі, кожнае прадпрыемства і арганізацыя мае права распрацаваць асобнае палажэнне па забеспячэнні сваіх работнікаў жыллём, дзе замацоўваюцца адпаведныя льготы па прадастаўленні жылых памяшканняў сваім работнікам.

Віктар САВІЦКІ.

←Рабочыя "Полацк-Шкловалакно" запатрабавалі даплаты за працу ў гарачыні

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика