На льготны крэдыт разлічваць можна... Калі?

Источник материала:  

Мы з жонкай — гараджане, як той казаў, выраслі на асфальце. А вось жыць вельмі хацелі б на зямлі, у сваім доме... Пры якім памеры даходу сям'я можа атрымаць ільготны крэдыт на яго будаўніцтва?

С. С., г. Брэст

Палажэннем, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 20 снежня 2000 г. № 1955 (з наступнымі змяненнямі і дапаўненнямі) да малазабяспечаных грамадзян, якія маюць права на атрыманне льготных крэдытаў для будаўніцтва (рэканструкцыі) або набыцця жылога памяшкання, аднесены грамадзяне, у якіх, у прыватнасці, сярэднямесячны сукупны даход на кожнага члена сям'і не перавышае трохразовага сярэднямесячнага сярэднедушавога мінімальнага спажывецкага бюджэту (МСБ) сям'і з 4 чалавек, вылічанага за 12 месяцаў, якія папярэднічаюць месяцу падачы дакументаў для ўключэння ў спісы на атрыманне льготнага крэдыту (з 1.08 па 31.10.2012 г. — 1 млн 332 тыс. 100 рублёў, адпаведна трохразовы — 3 млн 996 тыс. 300 рублёў).

Акрамя таго, названым Палажэннем вызначана, што пры аднясенні грамадзян да катэгорыі маючых права на атрыманне льготных крэдытаў (і адпаведна — уключэнне ў спісы на льготнае крэдытаванне) акрамя сукупнага даходу ў сям'і, павінна ўлічвацца і маёмаснае становішча гэтай сям'і. У прыватнасці, на атрыманне льготнага крэдыту могуць прэтэндаваць грамадзяне, якія маюць заяўленую маёмасць, агульны кошт якой не перавышае двухразовага гранічнага памеру льготнага крэдыту для гэтай сям'і.

Для аднясення грамадзяніна да катэгорыі малазабяспечаных ён прадстаўляе звесткі пра сукупны даход і маёмаснае становішча сям'і ў орган, у якім ён стаіць на ўліку з патрэбай у паляпшэнні жыллёвых умоў па адзінай форме, зацверджанай у вызначаным заканадаўствам парадку.

У склад маёмасці сям'і, якая ўлічваецца, уключаюцца прыналежныя на праве ўласнасці:

жылыя дамы з надворнымі пабудовамі, дачы і садовыя домікі, гаражы, гаспадарчыя і складскія памяшканні, іншыя пабудовы і не завершаныя будаўніцтвам аб'екты, кватэры, у тым ліку тыя, што знаходзяцца ў іншых населеных пунктах, а таксама іх часткі (долі);

транспартныя сродкі (акрамя мапедаў, веласіпедаў і гужавога транспарту), кошт кожнага з якіх перавышае 35-разовы памер зацверджанага сярэднедушавога мінімальнага спажывецкага бюджэту сям'і з 4 чалавек, які дзейнічае на дзень падачы дакументаў для ўключэння ў спісы на атрыманне льготнага крэдыту, за выключэннем спецтранспарту, набытага ў адпаведнасці з заключэннем медыка-рэабілітацыйнай экспертнай камісіі праз органы сацыяльнай абароны бясплатна або на льготных умовах.

Звесткі аб маёмасным становішчы сям'і павінны быць пацверджаны дакументальна. Грамадзяне абавязаны паведамляць адпаведнаму органу пра ўсе змяненні маёмаснага становішча сям'і, якія адбыліся з моманту падачы дакументаў для ўключэння ў спісы на атрыманне льготнага крэдыту і да заключэння крэдытнага дагавора з адкрытым акцыянерным таварыствам "Ашчадны банк "Беларусбанк".

Віктар САВІЦКІ.

←Как победить коррупцию?

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика