Кацю Скурат з Івянца не арыштавалі
23.07.2012
—
Новости Общества

З неафіцыйных крыніц стала вядома, што 16-цігадовую Кацю Скурат, якая сфатаграфавала цацкі, скінутыя над Івянцом, не арыштавалі. Аднак дзяўчынку дапыталі супрацоўнікі КДБ у прысутнасці бацькоў. Яна плакала, адказваючы на пытанні чэкістаў. Тыя паразмаўлялі з дзяўчынай і яе бацькамі, а потым сышлі.
Старонка Каці Скурат у сацыяльнай сетцы “ВКонтакте”, на якой былі размешчаны фотаздымкі цацачнага дэсанту са шведскага самалёта, выдалена.