На Магілёў!

Источник материала:  

20 ліпеня на сталічнай Плошчы Перамогі сабраліся ўдзельнікі VІІ беларускага аўтакруізу "Мінск — Магілёў. Кідок на Усход". Старт мерапрыемству быў дадзены ў 10 гадзін раніцы. Дабрацца да месца прызначэння плануецца ў нядзелю. Падарожнікі праедуць па памятных месцах беларускай гісторыі, якія акажуцца на іх шляху, на 16 машынах.

"Аўтакруізёраў" заўважна адразу — вясёлыя людзі ў белых майках і кепках, ды яшчэ і з гармонікам. Вандроўны настрой усе актыўна падтрымліваюць, нягледзячы на крыху пахмурнае надвор'е.

На Магілёў!

— Сёмы аўтакруіз па месцах баявой славы сёлета мы ажыццявім па маршруце "Мінск—Магілёў", — расказаў адзін з арганізатараў мерапрыемства, дырэктар дабрачыннага фонду "Памяць Афгана" Аляксандр Мятла. — Наступны пункт пасля Мінска — Жодзіна. Далей ўсіх чакае Барысаў, дзе плануем спыніцца на Брылеўскім полі, якое лічыцца памятным месцам вайны 1812 года. У суботу мы прыедзем у Магілёў, наведаем славутае Буйніцкае поле, дзе адбылася адна з самых цяжкіх і значных бітваў Вялікай Айчыннай вайны. Завершыцца аўтакруіз у нядзелю канцэртам афганскай песні. Мінулыя разы Магілёў заставаўся ў баку ад нашай увагі, таму сёлета вырашылі гэтую сітуацыю выправіць.

На Магілёў!

Па ўсім маршруце ўдзельнікі аўтакруізу будуць суправаджацца супрацоўнікамі ДАІ. Адной з мэт правядзення гэтага мерапрыемства арганізатары называюць папулярызацыю аўтатурызму, перш за ўсё па нашым беларускім краі, дзе ёсць куды з'ездзіць, што паглядзець і атрымаць ад гэтага прыемныя ўражанні. За мінулыя шэсць аўтакруізаў іх удзельнікі праехалі па Беларусі 7000 кіламетраў. Наведвалі самыя розныя мясціны: Белавежскую пушчу, сядзібу Пуслоўскіх, Аўгустоўскі канал.

Ганна ГАРУСТОВІЧ.

←Стоит ли покупать домик в деревне?

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика