Апублікаваны даведнік аб праектах супрацоўніцтва ЕС і Беларусі

Источник материала:  

Мінск, 18 ліпеня. На сайце прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў нашай краіне апублікаваны даведнік аб праектах супрацоўніцтва ЕС і Беларусі.

Як паведаміла прэс-служба прадстаўніцтва, структура дакумента адлюстроўвае прыярытэты Нацыянальнай індыкатыўнай праграмы на 2012—2013 гады, якая прадугледжвае дзве першачарговыя сферы тэхнічнага супрацоўніцтва паміж бакамі. Першая з іх — умелае кіраванне і кантакты паміж людзьмі, другая — сацыяльна-эканамічная мадэрнізацыя.

Першы раздзел даведніка ўключае падраздзелы: кіраванне на мяжы і мытны кантроль; паляпшэнне дзейнасці дзяржаўных адміністрацыйных органаў; супрацьдзеянне гандлю людзьмі, распаўсюджванню наркотыкаў і злачыннасці; правы чалавека, дэмакратызацыя і грамадзянская супольнасць; рэформы ў сістэме юстыцыі; міграцыя і прадастаўленне палітычнага прыстанішча; знішчэнне мін; культура; адукацыя і моладзь; навука, тэхналогіі, інфармацыйнае грамадства.

Другі раздзел даведніка падзяляецца на падраздзелы, прысвечаныя сельскай гаспадарцы, энергетыцы, навакольнаму асяроддзю і ўстойліваму развіццю.

У кожным раздзеле прадстаўлены кароткія звесткі аб праектах ЕС у адпаведных галінах (як цяперашнія, так і мінулыя і будучыя). Больш падрабязная інфармацыя дадзена наконт тых праектаў, якія выконваюцца цяпер.

Дакумент утрымлівае спасылкі на ключавыя дакументы, а таксама агляд палітычных ініцыятыў, якія маюць дачыненне да Беларусі.

70-старонкавы даведнік апублікаваны на англійскай мове.

Анастасія Янушэўская, БелаПАН

←Обустройство внешней границы Союзного государства на Балтийском направлении завершат уже в августе.

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика